Logo Polskiego Radia
Print

Большасьць палякаў пойдзе на рэфэрэндум у справе зьмены Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2018 12:48
Згодна з апытаньнямі, 77% палякаў хочуць, каб пэнсійны ўзрост быў упісаны ў канстытуцыю.
pixabay.com/CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Палякі кажуць, што пойдуць на прэзыдэнцкі кансультацыйны рэфэрэндум у справе зьменаў у Канстытуцыі. Такія заявы робяць 60% апытаных. «Гэта аптымістычны вынік, але ён абавязвае нас працаваць. З моманту атрыманьня згоды ад Сэнату мы будзем весьці шырокую інфармацыйную кампанію, каб палякі зразумелі важнасьць пытаньняў. Мы будзем пераконваць да ўдзелу ў галасаваньні», – гаворыць міністар Канцылярыі прэзыдэнта Павал Муха.
Калі б сапраўды такая колькасьць палякаў пайшла на рэфэрэндум, то галасаваньне было б важным. Экспэрты аднак вельмі асьцярожныя. «Дэклярацыі ўдзелу ў рэфэрэндумах заўсёды завышаныя. Многае залежыць ад таго, калі галасаваньне будзе арганізаванае», – гаворыць сацыёляг Яраслаў Фліс.
«Калі аўтары рэфэрэндуму будуць весьці добрую інфармацыйную кампанію і будзе шмат пытаньняў, якія прыцягнуць да ўрнаў, то ёсьць шанец, каб яўка склала 40-50%», – лічыць Тамаш Баран з Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У праведзеным газэтай апытаньні, 77% палякаў пагадзіліся, каб пэнсійны ўзрост быў упісаны ў канстытуцыю. У сваю чаргу сацыяльная праграма «500+» павінна быць прапісаная ў канстытуцыі паводле 54% апытаных. Нечаканасьцю стала тое, што толькі палова апытаных «за» канстытуцыйную гарантыю чалецтва Польшчы ў Эўразьвязе. Пры гэтым, цяперашняя падтрымка палякаў чалецтва ў ЭЗ б’е ўсе рэкорды – ажно 80%.

Dziennik Gazeta Prawna: Палякі кажуць, што пойдуць на прэзыдэнцкі кансультацыйны рэфэрэндум у справе зьменаў у Канстытуцыі. Такія заявы робяць 60% апытаных. «Гэта аптымістычны вынік, але ён абавязвае нас працаваць. З моманту атрыманьня згоды ад Сэнату мы будзем весьці шырокую інфармацыйную кампанію, каб палякі зразумелі важнасьць пытаньняў. Мы будзем пераконваць да ўдзелу ў галасаваньні», – гаворыць міністар Канцылярыі прэзыдэнта Павал Муха.

Калі б сапраўды такая колькасьць палякаў пайшла на рэфэрэндум, то галасаваньне было б важным. Экспэрты аднак вельмі асьцярожныя. «Дэклярацыі ўдзелу ў рэфэрэндумах заўсёды завышаныя. Многае залежыць ад таго, калі галасаваньне будзе арганізаванае», – гаворыць сацыёляг Яраслаў Фліс.

«Калі аўтары рэфэрэндуму будуць весьці добрую інфармацыйную кампанію і будзе шмат пытаньняў, якія прыцягнуць да ўрнаў, то ёсьць шанец, каб яўка склала 40-50%», – лічыць Тамаш Баран з Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У праведзеным газэтай апытаньні, 77% палякаў хочуць, каб пэнсійны ўзрост быў упісаны ў канстытуцыю. У сваю чаргу сацыяльная праграма «500+» павінна быць прапісаная ў канстытуцыі паводле 54% апытаных. Нечаканасьцю стала тое, што толькі палова апытаных «за» канстытуцыйную гарантыю чалецтва Польшчы ў Эўразьвязе. Пры гэтым, цяперашняя падтрымка палякаў чалецтва ў ЭЗ б’е ўсе рэкорды – ажно 80%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт