Logo Polskiego Radia
Print

Імігранты зноў падзялілі Эўразьвяз

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2018 13:31
На саміт, прысьвечаны нелегальнай міграцыі, прыехалі толькі 16 эўразьвязаўскіх краін.
PAP/EPA/Felix Weiss / HANDOUT

Rzeczpospolita
Імігранты зноў падзялілі Эўразьвяз
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі разам з калегамі з Вышаградзкай групы не паехаў на скліканую Ангелай Мэркель рабочую сустрэчу кіраўнікоў чалецкіх краін у справе іміграцыі. Польскі прэм’ер лічыць, што сустрэча непатрэбная, паколькі праз чатыры дні распачынаецца саміт ЭЗ, на якім таксама будзе абмяркоўвацца гэтая праблема.
Канчаткова ў Брусэль акрамя Вышаградзкай групы не прыехалі балтыйскія краіны, Партугалія, Румынія, Кіпр, Вялікабрытанія і Ірляндыя. У сустрэчы прымалі ўдзел астатнія 16 краін ЭЗ. Гэта ня першы раз, калі Нямеччыны мае праблему з іміграцыяй і Брусэль, сьпяшаючыся дапамагчы немцам, разьбівае адзінства ЭЗ, галоўнай прычынай скліканьня нядзельнага мінісаміту зьяўляецца праблема нямецкай канцлер з яе сястрынскай партыяй «Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз».
Міністар унутраных спраў у нямецкім урадзе і адначасова лідар ХСЗ Горст Зээгофэр шантажуе Мэркель і адначасова патрабуе завастрэньня міграцыйнай палітыкі перад восеньскімі рэгіянальнымі выбарамі ў Баварыі, дзе ён баіцца посьпеху папулісцкай Альтэрнатывы для Нямеччыны.
На нядзельным саміце спроба вызначэньня колькасьці мігрантаў для абавязковага разьмеркаваньня ў чалецкія краіны не ўдалася. А ў многіх выказваньнях прэм’ераў націск быў пакладзены найперш на ахову вонкавых межаў і неабходнасьць стварэньня цэнтраў для ўцекачоў у трэціх краінах, дзе будуць разглядацца іх заявы аб прытулку ў ЭЗ.
Ідэя абавязковага разьмеркаваньня мігрантаў мае ўсё менш верных прыхільнікаў, паколькі досьвед паказвае, што яна не вырашае праблемы ды ня служыць адзінству Эўразьвязу.

Rzeczpospolita: Прэм’ер Матэвуш Маравецкі разам з калегамі з Вышаградзкай групы не паехаў на скліканую Ангелай Мэркель рабочую сустрэчу кіраўнікоў чалецкіх краін у справе іміграцыі. Польскі прэм’ер лічыць, што сустрэча непатрэбная, паколькі праз чатыры дні распачынаецца саміт ЭЗ, на якім таксама будзе абмяркоўвацца гэтая праблема.

Канчаткова ў Брусэль акрамя Вышаградзкай групы не прыехалі балтыйскія краіны, Партугалія, Румынія, Кіпр, Вялікабрытанія і Ірляндыя. У сустрэчы прымалі ўдзел астатнія 16 краін ЭЗ. Гэта ня першы раз, калі Нямеччыны мае праблему з іміграцыяй і Брусэль, сьпяшаючыся дапамагчы немцам, разьбівае адзінства ЭЗ. Галоўнай прычынай скліканьня нядзельнага мінісаміту зьяўляецца праблема нямецкай канцлер з яе сястрынскай партыяй «Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз».

Міністар унутраных спраў у нямецкім урадзе і адначасова лідар ХСЗ Горст Зээгофэр шантажуе Мэркель і адначасова патрабуе завастрэньня міграцыйнай палітыкі перад восеньскімі рэгіянальнымі выбарамі ў Баварыі, дзе ён баіцца посьпеху папулісцкай Альтэрнатывы для Нямеччыны.

На нядзельным саміце спроба вызначэньня колькасьці мігрантаў для абавязковага разьмеркаваньня ў чалецкія краіны не ўдалася. А ў многіх выказваньнях прэм’ераў націск быў пакладзены найперш на ахову вонкавых межаў і неабходнасьць стварэньня цэнтраў для ўцекачоў у трэціх краінах, дзе будуць разглядацца іх заявы аб прытулку ў ЭЗ.

Ідэя абавязковага разьмеркаваньня мігрантаў мае ўсё менш верных прыхільнікаў, паколькі досьвед паказвае, што яна не вырашае праблемы ды ня служыць адзінству Эўразьвязу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт