Logo Polskiego Radia
Print

Саюз палякаў зьвярнуўся да прэзыдэнта Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2018 13:21
  • Анжаліка Арэхва.mp3
СПБ зьвяртае ўвагу на дыскрымінацыю дзяцей польскай нацыянальнасьці і ціск на настаўнікаў польскай мовы.
Анжаліка Арэхва зачытвае тэкст звароту на паседжаньні Галоўнай рады СПБ.Анжаліка Арэхва зачытвае тэкст звароту на паседжаньні Галоўнай рады СПБ.здымак: Саюз палякаў Беларусі

Галоўная рада Саюзу палякаў Беларусі прыняла зварот, скіраваны да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. У ім яго заклікаюць прадпрыняць крокі для таго, каб спыніць у адукацыі дыскрымінацыю дзяцей польскай нацыянальнасьці і настаўнікаў польскай мовы.
Старшыня Галоўнай рады СПБ Анжаліка Арэхва гаворыць, што праблема з польскай адукацыі ў Беларусі існуе доўгія гады, але апошнія тры гады штучна абмяжоўваецца набор дзяцей у першыя клясы ў польскія школы ў Горадні і Ваўкавыску.
А. Арэхва: Мы лічым, што гэта штучнае абмежаваньне, паколькі ў іншых школах такіх абмежаваньняў няма. Там прымаюць усіх жадаючых, лічба клясаў не абмяжоўваецца. Апошнія тры гады ў польскай школе ў Горадні набіраліся два першыя клясы. У Ваўкавыску абмежаваліся да аднаго клясу. У гэтым годзе праблема стала яшчэ больш актуальнай, таму што восеньню на падрыхтоўчыя курсы ў Горадні запісалася ажно 75 дзяцей. Адразу было вядома, што два клясы – гэта мала. Пачаліся перамовы, збор подпісаў, зварот да мясцовых уладаў, каб не абмяжоўваць колькасьць месцаў і прыняць усіх жадаючых.
Па словах Анжалікі Арэхвы, у апошні момант, перад пачаткам набору ў Гарадзенскім аддзеле асьветы бацькам паабяцалі, што будуць прынятыя дакумэнты ад усіх жадаючых. На сёньняшні дзень дакумэнты прынятыя ад 79 дзяцей.
А. Арэхва: Усё ж пакуль няма гарантый таго, што будуць створаныя тры клясы. У аддзеле адукацыі адзначылі, што на падставе колькасьці пададзеных дакумэнтаў будзе прымацца рашэньне. Мы лічым, што настойлівасьць бацькоў, якія вельмі хацелі, каб іх дзеці былі прынятыя, намаганьні Саюзу палякаў і іншых арганізацый, размовы на розных узроўнях усё ж даюць вынікі.
Посьпеху, магчыма, удалося дасягнуць у Горадні. Зусім інакш сытуацыя выглядае ў Ваўкавыску. Дырэктар польскай школы Галіна Булай паведаміла, што аддзел адукацыі дазволіў стварыць адзін кляс і прыняць у яго 18 вучняў. У сваю чаргу жадаючых было 25 чалавек.
Чальцы Рады СПБ таксама зьвяртаюць увагу на рост ціску на настаўнікаў польскай мовы ў Гарадзенскай вобласьці. У дакумэнце сьцьвярджаецца, што дырэкцыя школ, дзе выкладаецца польская мова, ствараюць штучныя перашкоды для ўдзелу настаўнікаў у навуковых мерапрыемствах, якія запэўніваюць пэдагогам павышэньне кваліфікацыі. Пад асаблівым ціскам знаходзяцца настаўнікі, якія на курсы павышэньня кваліфікацый езьдзяць у Польшчу. За гэта дырэктары школ пагражаюць ім звальненьнем.
А. Арэхва: Гэтая праблема не паявілася сёньня. Яшчэ ў мінулым годзе на асьветніцкім форуме ў Горадні мы зьвярталі на яе ўвагу. Яшчэ тады настаўнікам ускладнялі працу. Аднак сытуацыя пагоршылася пасьля таго, як настаўнікі ў сьнежні зьезьдзілі на вігілійную сустрэчу з жонкай прэзыдэнта Польшчы Агатай Корнхаўзэр-Дудай. Пасьля гэтай паездкі з настаўнікамі праводзілі гутаркі. Некаторым пагражалі звальненьнем з працы. Такая сытуацыя адбылася ў в. Беняконі ў Воранаўскім раёне, у Дуцішках. Размовы з настаўнікамі праводзіліся ў польскай школе ў Горадні. Цяпер да справы вярнуліся. Пагражалі настаўнікам з школы №35 у Горадні. Для нас гэта вельмі трывожны знак. Мала таго, што польскую мову выцясьняюць са школаў, то яшчэ настаўнікам ускладняюць працу і аказваюць на іх ціск. Нас гэта вельмі непакоіць і мы хочам гэта прадухіліць.
У сваёй заяве СПБ просіць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку стварыць умовы для рэалізацыі арт. 50 Канстытуцыі РБ, які гарантуе бацькам свабоду выбару мовы адукацыі сваіх дзяцей. Рада СПБ таксама заклікала прэзыдэнта паспрыяць спыненьню дыскрымінацыі настаўнікаў польскай мовы ў школах Гарадзеншчыны.

Галоўная рада Саюзу палякаў Беларусі прыняла зварот, скіраваны да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. У ім яго заклікаюць прадпрыняць крокі для таго, каб спыніць у адукацыі дыскрымінацыю дзяцей польскай нацыянальнасьці і ціск на настаўнікаў польскай мовы.

Старшыня Галоўнай рады СПБ Анжаліка Арэхва гаворыць, што праблема з польскай адукацыяй у Беларусі існуе доўгія гады, але апошнія тры гады штучна абмяжоўваецца набор дзяцей у першыя клясы ў польскія школы ў Горадні і Ваўкавыску.

А. Арэхва: Мы лічым, што гэта штучнае абмежаваньне, паколькі ў іншых школах такіх абмежаваньняў няма. Там прымаюць усіх жадаючых, лічба клясаў не абмяжоўваецца. Апошнія тры гады ў польскай школе ў Горадні набіраліся два першыя клясы. У Ваўкавыску абмежаваліся да аднаго клясу. У гэтым годзе праблема стала яшчэ больш актуальнай, таму што восеньню на падрыхтоўчыя курсы ў Горадні запісалася ажно 75 дзяцей. Адразу было вядома, што два клясы – гэта мала. Пачаліся перамовы, збор подпісаў, зварот да мясцовых уладаў, каб не абмяжоўваць колькасьць месцаў і прыняць усіх жадаючых.

Па словах Анжалікі Арэхвы, у апошні момант, перад пачаткам набору ў Гарадзенскім аддзеле асьветы бацькам паабяцалі, што будуць прынятыя дакумэнты ад усіх жадаючых. На сёньняшні дзень дакумэнты прынятыя ад 79 дзяцей.

А. Арэхва: Усё ж пакуль няма гарантый таго, што будуць створаныя тры клясы. У аддзеле адукацыі адзначылі, што на падставе колькасьці пададзеных дакумэнтаў будзе прымацца рашэньне. Мы лічым, што настойлівасьць бацькоў, якія вельмі хацелі, каб іх дзеці былі прынятыя, намаганьні Саюзу палякаў і іншых арганізацый, размовы на розных узроўнях усё ж даюць вынікі.Посьпеху, магчыма, удалося дасягнуць у Горадні. Зусім інакш сытуацыя выглядае ў Ваўкавыску. Дырэктар польскай школы Галіна Булай паведаміла, што аддзел адукацыі дазволіў стварыць адзін кляс і прыняць у яго 18 вучняў. У сваю чаргу жадаючых было 25 чалавек.

Чальцы Рады СПБ таксама зьвяртаюць увагу на рост ціску на настаўнікаў польскай мовы ў Гарадзенскай вобласьці. У дакумэнце сьцьвярджаецца, што дырэкцыя школ, дзе выкладаецца польская мова, ствараюць штучныя перашкоды для ўдзелу настаўнікаў у навуковых мерапрыемствах, якія запэўніваюць пэдагогам павышэньне кваліфікацыі. Пад асаблівым ціскам знаходзяцца настаўнікі, якія на курсы павышэньня кваліфікацый езьдзяць у Польшчу. За гэта дырэктары школ пагражаюць ім звальненьнем.

А. Арэхва: Гэтая праблема не паявілася сёньня. Яшчэ ў мінулым годзе на асьветніцкім форуме ў Горадні мы зьвярталі на яе ўвагу. Яшчэ тады настаўнікам ускладнялі працу. Аднак сытуацыя пагоршылася пасьля таго, як настаўнікі ў сьнежні зьезьдзілі на вігілійную сустрэчу з жонкай прэзыдэнта Польшчы Агатай Корнхаўзэр-Дудай. Пасьля гэтай паездкі з настаўнікамі праводзілі гутаркі. Некаторым пагражалі звальненьнем з працы. Такая сытуацыя адбылася ў в. Беняконі ў Воранаўскім раёне, у Дуцішках. Размовы з настаўнікамі праводзіліся ў польскай школе ў Горадні. Цяпер да справы вярнуліся. Пагражалі настаўнікам з школы №35 у Горадні. Для нас гэта вельмі трывожны знак. Мала таго, што польскую мову выцясьняюць са школаў, то яшчэ настаўнікам ускладняюць працу і аказваюць на іх ціск. Нас гэта вельмі непакоіць і мы хочам гэта прадухіліць.

У сваёй заяве СПБ просіць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку стварыць умовы для рэалізацыі арт. 50 Канстытуцыі РБ, які гарантуе бацькам свабоду выбару мовы адукацыі сваіх дзяцей. Рада СПБ таксама заклікала прэзыдэнта паспрыяць спыненьню дыскрымінацыі настаўнікаў польскай мовы ў школах Гарадзеншчыны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт