Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя: 83 гады таму Трэці Рэйх прыняў на ўзбраеньне першы U-Boot (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2018 17:10
  • падлодкі.mp3
У кастрычніку 1939 году нямецкая падлодка незаўважана прабралася ў брытанскую базу ВМФ і затапіла лінкор.
Док для рамонту падводных лодкаў Док для рамонту падводных лодкаў commons.wikimedia.org/Bundesarchiv/Public Domain CC0

29 чэрвеня 1935 году на службу ў Ваенна-марскі флёт Нямеччыны паступіла першая пасьля Першай сусьветнай вайны падводная лодка. Гітлераўскія падлодкі былі грознай зброяй на марскіх прасторах, асабліва на Атлянтыцы, патапіўшы шматлікія судны саюзьнікаў.
Ані адна зброя не прычынілася да такіх вялізных стратаў праціўніка, як нямецкія падводныя лодкі ў часе Другой сусьветнай вайны. Немцы называлі свае лодкі U-Boot – гэта скарот ад нямецкага слова Unterseeboot, што ў перакладзе зь нямецкай мовы азначае «падводная лодка». Дарэчы, у польскай мове таксама ўжываецца скарочаная нямецкая назва. Але першапачаткова ў Нямеччыне ня ўсе военачальнікі й палітыкі верылі ў тое, што падводныя лодкі могуць зьмяніць ход вайны. Гаворыць гісторык Януш Асіца.
Януш Асіца: Першая сусьветная вайна кардынальна зьмяніла ўяўленьне пра марскія бітвы. Гэта здарылася 22 верасьня 1914 году: тады нямецкая падводная лодка пад камандаваньнем капітана Ота Вэдынгена затапіла цягам некалькіх гадзін тры брытанскія крэйсэры. З таго моманту магутны брытанскі флёт пачаў плаціць па рахунках за тое, што ня браў усур’ёз пад увагу нямецкія падводныя сілы. У часе Другой сусьветнай вайны марскі канфлікт зь Вялікабрытаніяй Нямеччына пачала, маючы на ўзбраеньні ўсяго толькі 57 падводных лодак. Справа ў тым, што галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ гросадмірал Эрых Рэдэр ня быў вялікім прыхільнікам падводнага флёту, у адрозьненьні ад тагачаснага камандуючага падводным флётам Карла Дзёніца. І толькі калі Дзёніц стаў галоўнакамандуючым Крыгсмарынэ ў 1943 годзе, падводны флёт высунуўся на першае месца. Карл Дзёніц лічыў, што 300 падлодак змогуць прымусіць Лёндан да капітуляцыі.
Падлодкі былі патрэбныя Гітлеру для таго, каб перамагчы Вялікабрытанію, якая была залежная ад марскіх паставак. І першапачаткова гэта ўдавалася, бо немцы тапілі судна за суднам, перш за ўсё на Атлянтыцы. Пазьней гэта ўдавалася ўсё цяжэй, паколькі брытанцы й саюзьнікі ўзмацнілі канвоі. Дарэчы, вайна за Англію ўпершыню ў гісторыі адбывалася без выкарыстаньня сухапутных сіл – адно пры дапамозе самалётаў і караблёў. На гэта нават зьвярнуў увагу падчас выступленьня прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Вінстан Чэрчыль.
Вінстан Чэрчыль: Адной з галоўных характарыстык гэтай вайны зьяўляецца каардынацыя дзеяньняў паміж Ваенна-марскім флётам і Ваенна-паветранымі сіламі.
Нагадаем, Трэці Рэйх пачынаў падводную вайну з 57 падводных лодак. Нават такая невялікая колькасьць падводных суднаў змагла прывесьці да немалых стратаў сярод ангельцаў, ажно да моманту, калі брытанцы й саюзьнікі ня ўзмацнілі канвояў і не памянялі марской стратэгіі.
У гісторыю перайшла дзёрзкая акцыя падводнай лодкі U-47 пад камандаваньнем капітана Гюнтэра Прына. Ноччу з 13 на 14 кастрычніка 1939 году падлодка прабралася на рэйд брытанскага флёту ў гавані Скапа-Флоў і патапіла лінкор Royal Oak. Гэта стала свайго роду кропкай адліку, бо брытанцы зразумелі сур’ёзнасьць сытуацыі, а немцы адчулі, што падводны флёт – гэта сапраўдная рэальная сіла.
Варта таксама нагадаць, што Крыгсмарынэ была першым флётам, які прымяніў і цягам усёй вайны выкарыстоўваў тактыку «воўчых зграй» – тактыку перасьледу падводнымі лодкамі караблёў праціўніка з мэтай дачакацца перавагі ў пазыцыі альбо колькасьці. Пазьней гэтую тактыку пачалі выкарыстоўваць ЗША.
У момант найбольшага росквіту Трэці Рэйх меў на ўзбраеньні 444 падводныя лодкі. Пазьней іх роля пачала падаць, прычым толькі таму, што саюзьнікі атрымалі перавагу на морах. У канцы вайны Нямеччына мела 350 падлодак. За некалькі дзён да капітуляцыі ў траўні 1945 году 219 падводных караблёў былі затопленыя ў рамках апэрацыі Regenbogen. Астатнія трапілі ў рукі саюзьнікаў.
Актуальна захавалася некалькі нямецкіх падводных лодак, якія зьяўляюцца музэямі, у прыватнасьці, у Нямеччыне й ЗША.
Валеры Саўко

29 чэрвеня 1935 году на службу ў Ваенна-марскі флёт Нямеччыны паступіла першая пасьля Першай сусьветнай вайны падводная лодка. Гітлераўскія падлодкі былі грознай зброяй на марскіх прасторах, асабліва на Атлянтыцы, патапіўшы шматлікія судны саюзьнікаў.

Ані адна зброя не прычынілася да такіх вялізных стратаў праціўніка, як нямецкія падводныя лодкі ў часе Другой сусьветнай вайны. Немцы называлі свае лодкі U-Boot – гэта скарот ад нямецкага слова Unterseeboot, што ў перакладзе зь нямецкай мовы азначае «падводная лодка».

commons.wikimedia.org/Bundesarchiv/Public
commons.wikimedia.org/Bundesarchiv/Public Domain CC0

Дарэчы, у польскай мове таксама ўжываецца скарочаная нямецкая назва. Але першапачаткова ў Нямеччыне ня ўсе военачальнікі й палітыкі верылі ў тое, што падводныя лодкі могуць зьмяніць ход вайны. Гаворыць гісторык Януш Асіца.

Януш Асіца: Першая сусьветная вайна кардынальна зьмяніла ўяўленьне пра марскія бітвы. Гэта здарылася 22 верасьня 1914 году: тады нямецкая падводная лодка пад камандаваньнем капітана Ота Вэдынгена затапіла цягам некалькіх гадзін тры брытанскія крэйсэры. З таго моманту магутны брытанскі флёт пачаў плаціць па рахунках за тое, што ня браў усур’ёз пад увагу нямецкія падводныя сілы.

У часе Другой сусьветнай вайны марскі канфлікт зь Вялікабрытаніяй Нямеччына пачала, маючы на ўзбраеньні ўсяго толькі 57 падводных лодак. Справа ў тым, што галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ гросадмірал Эрых Рэдэр ня быў вялікім прыхільнікам падводнага флёту, у адрозьненьні ад тагачаснага камандуючага падводным флётам Карла Дзёніца. І толькі калі Дзёніц стаў галоўнакамандуючым Крыгсмарынэ ў 1943 годзе, падводны флёт высунуўся на першае месца. Карл Дзёніц лічыў, што 300 падлодак змогуць прымусіць Лёндан да капітуляцыі.

Падлодкі былі патрэбныя Гітлеру для таго, каб перамагчы Вялікабрытанію, якая была залежная ад марскіх паставак. І першапачаткова гэта ўдавалася, бо немцы тапілі судна за суднам, перш за ўсё на Атлянтыцы. Пазьней гэта ўдавалася ўсё цяжэй, паколькі брытанцы й саюзьнікі ўзмацнілі канвоі. Дарэчы, вайна за Англію ўпершыню ў гісторыі адбывалася без выкарыстаньня сухапутных сіл – адно пры дапамозе самалётаў і караблёў. На гэта нават зьвярнуў увагу падчас выступленьня прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Вінстан Чэрчыль.

Вінстан Чэрчыль: Адной з галоўных характарыстык гэтай вайны зьяўляецца каардынацыя дзеяньняў паміж Ваенна-марскім флётам і Ваенна-паветранымі сіламі.

Нагадаем, Трэці Рэйх пачынаў падводную вайну з 57 падводных лодак. Нават такая невялікая колькасьць падводных суднаў змагла прывесьці да немалых стратаў сярод ангельцаў, ажно да моманту, калі брытанцы й саюзьнікі ня ўзмацнілі канвояў і не памянялі марской стратэгіі.

У гісторыю перайшла дзёрзкая акцыя падводнай лодкі U-47 пад камандаваньнем капітана Гюнтэра Прына. Ноччу з 13 на 14 кастрычніка 1939 году падлодка прабралася на рэйд брытанскага флёту ў гавані Скапа-Флоў і патапіла лінкор Royal Oak. Гэта стала свайго роду кропкай адліку, бо брытанцы зразумелі сур’ёзнасьць сытуацыі, а немцы адчулі, што падводны флёт – гэта сапраўдная рэальная сіла.

Варта таксама нагадаць, што Крыгсмарынэ была першым флётам, які прымяніў і цягам усёй вайны выкарыстоўваў тактыку «воўчых зграй» – тактыку перасьледу падводнымі лодкамі караблёў праціўніка з мэтай дачакацца перавагі ў пазыцыі альбо колькасьці. Пазьней гэтую тактыку пачалі выкарыстоўваць ЗША.

У момант найбольшага росквіту Трэці Рэйх меў на ўзбраеньні 444 падводныя лодкі. Пазьней іх роля пачала падаць, прычым толькі таму, што саюзьнікі атрымалі перавагу на морах. У канцы вайны Нямеччына мела 350 падлодак. За некалькі дзён да капітуляцыі ў траўні 1945 году 219 падводных караблёў былі затопленыя ў рамках апэрацыі Regenbogen. Астатнія трапілі ў рукі саюзьнікаў.

Актуальна захавалася некалькі нямецкіх падводных лодак, якія зьяўляюцца музэямі, у прыватнасьці, у Нямеччыне й ЗША.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт