Logo Polskiego Radia
Print

„Адмова ЭЗ ад прымусовай дысьлякацыі мігрантаў – посьпех Польшчы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2018 14:50
  • Яцэк Чапутовіч_ok.mp3
Кіраўнік МЗС: Да зьмены палітыкі ЭЗ прымусіла непахісная пазыцыя Польшчы й Вышаградзкай групы.
Kіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч. PAP/Jacek TurczykKіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч. PAP/Jacek TurczykPAP/Jacek Turczyk

„Адмова ЭЗ ад прымусовай дысьлякацыі мігрантаў – посьпех Польшчы”
Кіраўнік МЗС: Да зьмены палітыкі ЭЗ прымусіла непахісная пазыцыя Польшчы й Вышаградзкай групы.
Падчас апошняга саміту ў Брусэлі, Эўразьвяз канчаткова адмовіўся ад ідэі прымусовай дысьлякацыі мігрантаў паміж членскімі краінамі. Нагадаем, супраць прынцыпу прымусовай дысьлякацыі выступала частка членскіх краінаў, у тым ліку Польшча.
„Няма прымусовай дысьлякацыі мігрантаў паміж членскімі краінамі. Гэта несумненны посьпех Польшчы й прэм’ера Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki)”, - кажа кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).
Міністар таксама абверг інфармацыю, што быццам бы 14 краінаў, у тым ліку Польшча, Чэхія й Вугоршчына згадзіліся прыняць мігрантаў зь Нямеччыны.
Яцэк Чапутовіч: Польскае МЗС выдала заяву па гэтай справе. Гэта несапраўдная інфармацыя. Мы не пацьвярджаем заключэньня ніякага пагадненьня зь Нямеччынай па гэтай справе. Дарэчы, сама канцлерка тлумачыла, што гаворка ідзе пра палітычныя размовы аб павелічэньні эфэктыўнасьці існуючых мэханізмаў. Гаворка ідзе пра мэханізм рэадмісіі, які надалей дзейнічае. Асобы, якім у Нямеччыне не дадуць палітычнага прытулку, павінны быць высланыя ў першапачатковую краіну ЭЗ, у якую яны прыбылі. Гэты мэханізм дзейнічае надалей. Канцлерка Нямеччыны мела на ўвазе менавіта павелічэньне эфэктыўнасьці яго працы.
Кіраўнік польскай дыпляматыі прызнаў, што перамовы, у выніку якіх Эўразьвяз канчаткова адмовіўсяа ад прымусовай дысьлякацыі мігрантаў паміж членскімі краінамі, былі складаныя.
Яцэк Чапутовіч: Вынікам рашэньняў трохгадовай даўнасьці, то бок вынікам запрашэньня мігрантаў у Эўропу, сёньня зьяўляецца адмоўнае стаўленьне да мігрантаў часткі эўрапейскіх грамадзтваў. Польшча ў гэтых рашэньнях не ўдзельнічала. Мы ад пачатку выступалі супраць непрадуманага запрашэньня мігрантаў. Мы не згаджаліся прыняць навязаных нам квотаў мігрантаў. Апошнія рашэньні Эўразьвязу пацьвярджаюць, што мы мелі рацыю.
Міністар дадае, што кампраміс удалося дасягнуць таксама дзякуючы непахіснай пазыцыі Польшчы, Вугоршчыны й іншых краінаў Вышаградзкай групы.
Яцэк Чапутовіч: Праблему міграцыі трэба вырашыць, але ня шляхам прымусовай дысьлякацыі мігрантаў у членскіх краінах. Нельга займацца праблемай „пасрэднай” міграцыі. Трэба затрымаць асноўную міграцыю, напрыклад, пры дапамозе кантролю межаў.
Яцэк Чапутовіч нагадаў, што ёсьць розьніца паміж стаўленьнем да пытаньня цяперашняга ўраду „Права й справядлівасьці” ды ўраду папярэдняй кааліцыі „Грамадзянскай плятформы” й Польскай сялянскай партыі.
Яцэк Чапутовіч: Нагадваю, прэм’ер Эва Копач (Ewa Kopacz) згадзілася на прымусовую дысьлякацыю мігрантаў. Польшча павінна была прыняць 7 тысяч чалавек. У 2015 годзе Польшча парушыла салідарнасьць Вышаградзкай групы, а палітыка „Грамадзянскай плятформы” не адпавядала польскім інтарэсам. Цяпер прэм’ер Маравецкі даказаў, што аплочваецца абараняць уласную пазыцыю. Калі мы перакананыя, што маем рацыю, то трэба яе непахісна прытрымлівацца.
Аднак пазыцыя Польшчы й ЭЗ адрозьніваецца ня толькі па справе міграцыйнага крызысу. Эўракамісія вырашыць, ці накіруе пазоў супраць Польшчы ў Эўрапейскі суд.
Яцэк Чапутовіч лічыць, што гэткі крок сьведчыў бы пра тое, што большасьць членскіх краінаў ЭЗ не падтрымлівае засьцярогаў камісіі наконт рэформы правасудзьдзя ў Польшчы.
Яцэк Чапутовіч: Калі гэткая магчымасьць бярэцца пад увагу пасьля тлумачэньняў, якія Польшча дала на мінулым тыдні, то гэта сьведчыць пра тое, што Эўракамісія ня бачыць шанцу на перамогу шляхам працэдуры, пачатай у рамках 7-га артыкула дамовы аб ЭЗ. Інакш кажучы, камісія разумее, што большасьць краінаў ЭЗ не падтрымае ейнага імкненьня заблякаваць рэформы правасудзьдзя ў Польшчы. Гэта таксама доказ посьпеху Польшчы.
- заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у эфіры Першай праграмы грамадзкага Польскага радыё.
аз

Падчас апошняга саміту ў Брусэлі, Эўразьвяз канчаткова адмовіўся ад ідэі прымусовай дысьлякацыі мігрантаў паміж членскімі краінамі. Нагадаем, супраць прынцыпу прымусовай дысьлякацыі выступала частка членскіх краінаў, у тым ліку Польшча.

„Няма прымусовай дысьлякацыі мігрантаў паміж членскімі краінамі. Гэта несумненны посьпех Польшчы й прэм’ера Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki)”, - кажа кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).

Міністар таксама абверг інфармацыю, што быццам бы 14 краінаў, у тым ліку Польшча, Чэхія й Вугоршчына згадзіліся прыняць мігрантаў зь Нямеччыны.

Яцэк Чапутовіч: Польскае МЗС выдала заяву па гэтай справе. Гэта несапраўдная інфармацыя. Мы не пацьвярджаем заключэньня ніякага пагадненьня зь Нямеччынай па гэтай справе. Дарэчы, сама канцлерка тлумачыла, што гаворка ідзе пра палітычныя размовы аб павелічэньні эфэктыўнасьці існуючых мэханізмаў. Гаворка ідзе пра мэханізм рэадмісіі, які надалей дзейнічае. Асобы, якім у Нямеччыне не дадуць палітычнага прытулку, павінны быць высланыя ў першапачатковую краіну ЭЗ, у якую яны прыбылі. Гэты мэханізм дзейнічае надалей. Канцлерка Нямеччыны мела на ўвазе менавіта павелічэньне эфэктыўнасьці яго працы.

Кіраўнік польскай дыпляматыі прызнаў, што перамовы, у выніку якіх Эўразьвяз канчаткова адмовіўсяа ад прымусовай дысьлякацыі мігрантаў паміж членскімі краінамі, былі складаныя.

Яцэк Чапутовіч: Вынікам рашэньняў трохгадовай даўнасьці, то бок вынікам запрашэньня мігрантаў у Эўропу, сёньня зьяўляецца адмоўнае стаўленьне да мігрантаў часткі эўрапейскіх грамадзтваў. Польшча ў гэтых рашэньнях не ўдзельнічала. Мы ад пачатку выступалі супраць непрадуманага запрашэньня мігрантаў. Мы не згаджаліся прыняць навязаных нам квотаў мігрантаў. Апошнія рашэньні Эўразьвязу пацьвярджаюць, што мы мелі рацыю.

Міністар дадае, што кампраміс удалося дасягнуць таксама дзякуючы непахіснай пазыцыі Польшчы, Вугоршчыны й іншых краінаў Вышаградзкай групы.

Яцэк Чапутовіч: Праблему міграцыі трэба вырашыць, але ня шляхам прымусовай дысьлякацыі мігрантаў у членскіх краінах. Нельга займацца праблемай „пасрэднай” міграцыі. Трэба затрымаць асноўную міграцыю, напрыклад, пры дапамозе кантролю межаў.

Яцэк Чапутовіч нагадаў, што ёсьць розьніца паміж стаўленьнем да пытаньня цяперашняга ўраду „Права й справядлівасьці” ды ўраду папярэдняй кааліцыі „Грамадзянскай плятформы” й Польскай сялянскай партыі.

Яцэк Чапутовіч: Нагадваю, прэм’ер Эва Копач (Ewa Kopacz) згадзілася на прымусовую дысьлякацыю мігрантаў. Польшча павінна была прыняць 7 тысяч чалавек. У 2015 годзе Польшча парушыла салідарнасьць Вышаградзкай групы, а палітыка „Грамадзянскай плятформы” не адпавядала польскім інтарэсам. Цяпер прэм’ер Маравецкі даказаў, што аплочваецца абараняць уласную пазыцыю. Калі мы перакананыя, што маем рацыю, то трэба яе непахісна прытрымлівацца.

Аднак пазыцыя Польшчы й ЭЗ адрозьніваецца ня толькі па справе міграцыйнага крызысу. Эўракамісія вырашыць, ці накіруе пазоў супраць Польшчы ў Эўрапейскі суд. Яцэк Чапутовіч лічыць, што гэткі крок сьведчыў бы пра тое, што большасьць членскіх краінаў ЭЗ не падтрымлівае засьцярогаў камісіі наконт рэформы правасудзьдзя ў Польшчы.

Яцэк Чапутовіч: Калі гэткая магчымасьць бярэцца пад увагу пасьля тлумачэньняў, якія Польшча дала на мінулым тыдні, то гэта сьведчыць пра тое, што Эўракамісія ня бачыць шанцу на перамогу шляхам працэдуры, пачатай у рамках 7-га артыкула дамовы аб ЭЗ. Інакш кажучы, камісія разумее, што большасьць краінаў ЭЗ не падтрымае ейнага імкненьня заблякаваць рэформы правасудзьдзя ў Польшчы. Гэта таксама доказ посьпеху Польшчы.

- заявіў міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у эфіры Першай праграмы грамадзкага Польскага радыё.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт