Logo Polskiego Radia
Print

95 гадоў таму нарадзілася нобэлеўская ляўрэатка Віслава Шымборска

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.07.2018 15:37
  • Віслава Шымборска.mp3
Яна выдала больш за 20 кніг, яе творы перакладзеныя на дзясяткі моваў.
Віслава Шымборска і Міхал Русінэк, 2011 г.Віслава Шымборска і Міхал Русінэк, 2011 г.Фота: Войцех Дораш/Польскае радыё

95 гадоў, 2 ліпеня 1923 году, таму нарадзілася паэтка, нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Віслава Шымборска. Яна выдала больш за 20 кніг, яе творы перакладзеныя на дзясяткі моваў і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю ў сьвеце. Паэтка памерла ў 2012 годзе.
Першы верш «Шукаю слова» (Szukam słowa) быў апублікаваны ў 1945 годзе. На пачатку творчасьць Шымборскай была набліжаная да сацыялістычнага рэалізму. Пазьней паэтэса адзначала, што тэматыка і стыль першых двух зборнікаў былі яе «юнацкім грашком». Значным крокам наперад у творчым літаратурным станаўленьні Шымборскай стаў яе зборнік вершаў «Прызывы да Еці» (Wołanie do Yeti), які выйшаў у 1957 годзе. У1980-х Віслава Шымборска далучылася да «Салідарнасьці» і працавала ў часопісе «Культура», які выдаваў у Парыжы Ежы Гедройц.
Майстар слова, сьцісласьці і тонкага гумару – так гаварылі пра паэтку. Яна таксама была літаратурным крытыкам, фэльетаністкай і перакладчыцай. У 1996 годзе Віслава Шымборска атрымала Нобэлеўскую прэмію, прызнаную «за творчасьць, якая іранічна дасканала раскрывае гістарычную і біялягічную сувязь у фрагмэнтах чалавечай рэчаіснасьці».
Калі 6 сьнежня 1996 году Віслава Шымборска прыляцела ў Стакгольм, каб атрымаць Нобэлеўскую прэмію, яна казала, што гонар ад узнагароды яе бянтэжыць.
В. Шымборска: Мне было цяжка радавацца, паколькі мне падавалася, што я ня спраўлюся з адказнасьцю. І дагэтуль мне так падаецца. Магчыма, калі завершацца ўсе ўрачыстасьці, то я скажу, што справілася, але гэта ня так лёгка зрабіць.
Вершы паэткі часта паказваюць сьвет з пэрспэктывы штодзённых падзей і звычайных, нават простых рэчаў. Назіраньні з жыцьця спалучаныя з глыбокім роздумам пра сутнасьць чалавека. Віслава Шымборска падкрэсьлівала, што яна хацела б, каб некаторыя яе творы пра зло і насільле ў жыцьці чалавека зьніклі з тамоў паэзіі.
В. Шымборска: Кожны паэт хацеў бы, каб яго вершы як мага даўжэй чыталі, разумелі. Адначасова, мне здаецца, што кожны паэт мае вершы, якім жадаў бы стаць неактуальнымі. Гэта вершы пры нянавісьць, насільле, якое апусташае краіны і людзкія сэрцы.
Віслава Шымборска езьдзіла на сустрэчы з чытачамі, ахвотна адказваючы на розныя пытаньні. На іх яна чытала свае вершы. Яна казала, што ў жыцьці, як і ў паэзіі, самым галоўным зьяўляецца чалавек. Таму ў сваіх вершах яна закранае розныя тэмы з рэчаіснасьці, якая яе акружае. Вершы нобэлеўская ляўрэаткі часта маюць вельмі інтымны характар. Іх аўтарка, апісваючы пачуцьці, дакладна апісвае свой паэтыцкі сьвет.
У публічным жыцьці Віслава Шымборска пазьбягала інтэрвію, падкрэсьліваючы, што не пра ўсё можна казаць у публічнай прасторы.
В. Шымборска: Я ведаю, што занадта моцна ўваходзячы ў нечыя перажываньні, а асабліва публічнае прызнаньне ў розных рэчах зьяўляецца ў пэўным сэнсе стратай сваёй уласнай душы. Трэба нешта захаваць выключна для сябе. Нельга пра ўсё расказваць.
У 2011 годзе Віслава Шымборска атрымала самую высокую польскую адзнаку – Ордэр Белага Арла. Яна была ляўрэаткай многіх прэстыжных прэмій, між іншым, узнагароды польскага ПЭН-клюбу, узнагарод імя Гердэра, Гётэ і Касьцельскіх. Паэтка атрымала дыплём ганаровага чальца Амэрыканскай акадэміі мастацтва і літаратуры.
На беларускую мову перакладзеныя тры зборнікі вершаў Віславы Шымборскай. «Сьвет, варты вяртаньня» (1991 г.) і «Хвіля» (2005 г.) пераклала Ніна Мацяш. Зборнік «Канец і пачатак: выбраныя вершы» зьяўляецца найбольш поўным зборам вершаў Шымборскай. Гэта калектыўная перакладчыцкая праца. Сярод тых, чые пераклады ўвайшлі ў зборнік, Ніна Мацяш, клясыкі беларускай літаратуры Максім Танк і Алег Лойка. Але на тры чвэрці пераклады зробленыя адмыслова для гэтага выданьня маладымі паэтамі-перакладчыкамі Марынай Казлоўскай, Сяргеем Прылуцкім, а таксама Андрэем Хадановічам.
Паэтка памерла ў Кракаве 1 лютага 2012 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт