Logo Polskiego Radia
Print

Расейскім амбасадарам у Беларусі можа стаць Міхаіл Бабіч

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2018 15:12
  • Палітычнае люстэрка 0406.mp3
П. Усаў: Калі ён сапраўды стане амбасадарам, то гэта сьведчыла б пра тое, што Крэмль рыхтуецца да жорсткага сцэнару.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Расейскім амбасадарам у Беларусі можа стаць Міхаіл Бабіч, які ўзначальваў урад Чачэнскай рэспублікі адразу пасьля Другой чачэнскай вайны.
Міхаіл Бабіч – гэта кадравы вайсковец, служыў у войсках КДБ, а цяпер зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Пуціна ў Прыволскай фэдэральнай акрузе. Ён узначальваў урад Чачэнскай рэспублікі адразу пасьля Другой чачэнскай вайны. Бабіч зьяўляецца відавочным сілавіком, пры дапамозе якога Крэмль вырашае стратэгічныя пытаньні, зьвязаныя з бясьпекай. Наколькі сапраўднымі могуць быць чуткі аб яго прызначэньні амбасадарам у Беларусі?
П. Усаў: Калі такая асоба была б прызначаная на пасаду амбасадара ў Беларусі, то гэта сьведчыла б пра тое, што Крэмль рыхтуецца да жорсткага сцэнару. Гэта будзе выразны сыгнал для сьвету і для Менску, што Масква будзе рэалізаваць у Беларусі сцэнар паглыбленьня, а можа нават інкарпарацыі краіны ў пэўныя інтэграцыйныя структуры, пры якіх Беларусь можа страціць цалкам сваю незалежнасьць. Канешне, гэта могуць быць толькі спэкуляцыі. Тым ня менш, тое, што такая інфармацыя зьяўляецца і стала падкрэсьліваецца, што на пасаду амбасадара будзе прызначана асоба з «сур’ёзнай» біяграфіяй (служба ў сілавых структурах ці спэцслужбах), сьведчыць аб тым, што Масква прапрацоўвае пэўныя новыя падыходы да Беларусі, якія ў любым выпадку будуць некарысныя для нашай краіны.

У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да ўдзелу кітайскіх войскаў у парадзе 3 ліпеня і пра разгон акцыі Мікалая Статкевіча.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт