Logo Polskiego Radia
Print

Я.Качыньскі: Кожная апазыцыя можа быць небясьпечнай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.07.2018 14:59
"На жаль, наш праціўнік не зьяўляецца нармальнай апазыцыяй".
Jarosław Kaczyński. Photo: Flickr.com/Piotr DrabikJarosław Kaczyński. Photo: Flickr.com/Piotr Drabik

Тыднёвік «Sieci» друкуе вялікае інтэрвію братоў Яцэка і Міхала Карноўскіх зь лідэрам кіруючай партыі ў Польшчы «Права і справядлівасьць» Яраславам Качыньскім.

Браты запыталі Качыньскага ці лічыць ён польскую апазыцыю небясьпечнай для «ПіС»?

Я.Качыньскі: Кожная апазыцыя можа быць небясьпечнай, палітычнае спаборніцтва ў дэмакратычнай краіне зьяўляецца натуральным. На жаль, наш праціўнік не зьяўляецца нармальнай апазыцыяй, ён парушае ўсе правілы й лічыць сябе беспакараным. Яны выкарыстоўваюць супраць нас усе магчымыя сродкі, патапталі ўсе прынцыпы парлямэнтарнага палітычнага парадку. Паглядзіце – у Гішпаніі, людзі, якія заклікалі да бунту супраць дэмакратычнага ўраду, цяпер сядзяць у турме, ім пагражаюць доўгія прысуды. А як назваць тое, што робіць Схэтына (лідэр Грамадзянскай плятформы), гэта ж не заклік да бунту, да парушэньня законаў?

Хтосьці можа сказаць, што вы плянуеце кінуць Схэтыну за краты...

Я.Качыньскі: У Польшчы такога ня будзе. Спадар Схэтына можа спаць спакойна. Я пра пра гэта кажу, каб паказаць, як у Польшчы, і як падобныя сытуацыі вырашаюць у Эўропе. У Польшчы зусім інакш: суды масава звальняюць тых, хто парушаў законы, напрыклад кідаўся на дарогу і перашкаджаў легальнай дэманстрацыі. Я гэта бачыў з блізка.

Яраслаў Качыньскі ў гэтым жа інтэрвію выказаўся наконт наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Старшыня кіроўнай партыі сказаў: « Калі б мяне запыталі хто будзе нашым кандыдатам на прэзыдэнта ў 2020 годзе, я б адказаў, што цяперашні прэзыдэнт. Але гэтае рашэньне афіцыйна прыме партыйны кангрэс.

Качыньскі лічыць, што Дональд Туск хутчэй за ўсё ня вырашыцца браць удзел у гэтых выбарах, бо «Д.Туск удзельнічае там, дзе мае вялікія шанцы на перамогу. Цяпер у яго гэтага няма. Я думаю, што калі сытуацыя ня зьменіцца, то ён ня будзе балятавацца.

Шырокае інтэрвію з лідэрам кіруючай партыі ў Польшчы надрукаваў тыднёвік «Sieci»

Яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт