Logo Polskiego Radia
Print

Бізнэс баіцца «разводу» Вялікабрытаніяй з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.07.2018 15:28
Непакояцца ня толькі гіганты тыпу Airbus і BMW, але й таксама польскія прадпрымальнікі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Бізнэс баіцца «разводу» Вялікабрытаніяй з ЭЗ
Непакояцца ня толькі гіганты тыпу Airbus і BMW, але й таксама польскія прадпрымальнікі.
Бізнэс баіцца «разводу» Эўразьвязу зь Вялікабрытаніяй. Польскія прадпрымальнікі найбольш баяцца зьмяншэньня паставак тавараў з Польшчы ў Вялікабрытанію пасьля выхаду каралеўства з ЭЗ. Паводле іх, гэта можа прывесьці да павелічэньня коштаў вытворчасьці й дыстрыбуцыі тавараў, а ў крайніх выпадках адмоўна паўплываць на рэнтабэльнасьць камэрцыйных бізнэс-праектаў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
„Пад пытальным знакам надалей застаюцца транспамежныя паслугі, у тым ліку транспарт”, - кажа генэральны дырэктар Канфэдэрацыі бізнэсу Lewiatan Гжэгаж Бачэўскі (Grzegorz Baczewski).
Праз два гады пасьля таго, як брытанцы прагаласавалі за выхад краіны з ЭЗ, надалей невядома, як будуць выглядаць гандлёвыя адносіны паміж Эўразьвязам і Вялікабрытаніяй. Хоць на мінулым тыдні ўрад Тэрэзы Мэй прадставіў сваю стратэгію, але ня ўсім сябрам кіроўнай партыі яна спадабалася. Тым часам да брэксіту засталося крыху больш за восем месяцаў.
Таму бізнэс стаў гучней гаварыць пра свае сумневы. Канцэрн Airbus нядаўна абвясьціў, што разглядае магчымасьць адмовіцца ад плянаў вытворчасьці крылаў для самалётаў на брытанскіх заводах і разглядае магчымасьць пераносу вытворчасьці ў ЗША, Кітай ці ў іншую краіну ЭЗ. Гэта для брытанцаў праблема, паколькі вытворца самалётаў працаўладкоўвае на выспах 14 тысяч супрацоўнікаў. Канцэрн асьцерагаецца кантроляў на межах і мытных працэдураў.
Сумневы ўзьніклі таксама ў аўтамабільных канцэрнаў BMW, Jaguar і Rolls-Royce. Нямецкі канцэрн заявіў, што гатовы перанесьці сваю вытворчасьць у іншае месца, калі вырабленыя ў Вялікабрытаніі запчасткі будуць занадта доўга чакаць на мяжы. У сваю чаргу Jaguar у найбольш нэгатыўным сцэнары прадугледжвае, што брэксіт прычыніцца да ўзьнікненьня стратаў у памеры 1,2 млрд фунтаў стэрлінгаў у год. Паводле непацьверджанай інфармацыі, таксама канцэрн Rolls-Royce можа перанесьці вытворчасьць авіяцыйных рухавікоў у Нямеччыну, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт