Logo Polskiego Radia
Print

Гідра румынскай карупцыі адпускае новыя галовы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.07.2018 13:59
Прэзыдэнт Румыніі Яханіс, пад пагрозай імпічмэнту, саступіў Лівію Драгні й адправіў у адстаўку непахіснага пракурора Лаўру Кавеші.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Гідра румынскай карупцыі адпускае новыя галовы
Бескампрамісная галоўны пракурор Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Румыніі Лаўра Кордуца Ковешы была адпраўленая ў адстаўку. Прэзыдэнт Румыніі Клаус Яханіс пад пагрозай імпічмэнту быў вымушаны капітуляваць перад посткамуністычным кіраўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі Лівіў Драгня, паведамляе Rzeczpospolita.
Лаўра Ковешы здабыла вялікую падтрымку ня толькі сярод грамадзян Румыніі, але і ў колах палітычнага істэблішмэнту ў Брусэлю. Пракурор Лаўра Кавеші толькі за мінулы год высунула абвінавачваньні ў карупцыі звыш 700 румынскім чыноўнікам, а за краты трапіў нават былы прэм’ер Румыніі Адрыян Настасэ.
Падчас сваёй бурлівай антыкарупцыйнай дзейнасьці пракурор Ковешы распачала крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівіў Драгні. Нягледзячы на тое, што Лівію Драгня займае пасаду сьпікера ніжняй палаты румынскага парлямэнту, менавіта Драгня зьяўляецца шэрым кардыналам урада краіны.
Падчас парлямэнцкіх выбараў 2016 году Сацыял-дэмакратычная партыя Румыніі атрымала 171 з 412 месцаў у ніжэйшай палаце парлямэнту. Разам з Альянсам лібэралаў за дэмакратыю і Эўропу, сацыял-дэмакраты стварылі ўрад краіны. Нягледзячы на тое, што супраць Лівію Драгні распачатае крымінальная справа, менавіта кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі сканцэнтраваў у сваіх руках усю поўню выканаўчай улады ў Румыніі.
Улічваючы той факт, што заканадаўчая ўлада Румыніі фактычна знаходзіцца пад кантролем лідэра сацыял-дэмакратаў, прэзыдэнт Румыніі Клаус Яханіс пад пагрозай імпічмэнту, саступіў Лівію Драгні й адправіў у адстаўку непахіснага пракурора Лаўру Кавеші.
Гісторыя адстаўкі пракурора Кавеші зьяўляецца клясычным прыкладам парушэньня прынцыпу верхавенства права. Румынская права было патоптанае дамінуючай палітычнай сілай; Канстытуцыйны суд, прэзыдэнт і парлямэнт аказаліся бездапаможныя, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Бескампрамісная галоўны пракурор Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Румыніі Лаўра Кордуца Ковешы была адпраўленая ў адстаўку. Прэзыдэнт Румыніі Клаус Яханіс пад пагрозай імпічмэнту быў вымушаны капітуляваць перад посткамуністычным кіраўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі Лівіў Драгня, паведамляе Rzeczpospolita.

Лаўра Ковешы здабыла вялікую падтрымку ня толькі сярод грамадзян Румыніі, але і ў колах палітычнага істэблішмэнту ў Брусэлю. Пракурор Лаўра Кавеші толькі за мінулы год высунула абвінавачваньні ў карупцыі звыш 700 румынскім чыноўнікам, а за краты трапіў нават былы прэм’ер Румыніі Адрыян Настасэ.

Падчас сваёй бурлівай антыкарупцыйнай дзейнасьці пракурор Ковешы распачала крымінальную справу ў дачыненьні да кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівіў Драгні. Нягледзячы на тое, што Лівію Драгня займае пасаду сьпікера ніжняй палаты румынскага парлямэнту, менавіта Драгня зьяўляецца шэрым кардыналам урада краіны.

У выніку парлямэнцкіх выбараў 2016 году Сацыял-дэмакратычная партыя Румыніі атрымала 171 з 412 месцаў у ніжэйшай палаце парлямэнту. Разам з Альянсам лібэралаў за дэмакратыю і Эўропу, сацыял-дэмакраты стварылі ўрад краіны. Нягледзячы на тое, што супраць Лівію Драгні распачатае крымінальная справа, менавіта кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі сканцэнтраваў у сваіх руках усю поўню выканаўчай улады ў Румыніі.

Улічваючы той факт, што заканадаўчая ўлада Румыніі фактычна знаходзіцца пад кантролем лідэра сацыял-дэмакратаў, прэзыдэнт Румыніі Клаус Яханіс пад пагрозай імпічмэнту, саступіў Лівію Драгні й адправіў у адстаўку непахіснага пракурора Лаўру Кавеші.

Гісторыя адстаўкі пракурора Кавеші зьяўляецца клясычным прыкладам парушэньня прынцыпу верхавенства права. Румынская права было патоптанае дамінуючай палітычнай сілай; Канстытуцыйны суд, прэзыдэнт і парлямэнт аказаліся бездапаможныя, падсумоўвае Rzeczpospolita.

Rzeczpospolita

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт