Logo Polskiego Radia
Print

Паездка Лукашэнкі на чэмпіянат на фоне карупцыйнага скандалу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.07.2018 07:01
  • люстэрка 1807.mp3
"Такія палёты за дзяржаўныя грошы сьведчаць пра тое, што карупцыя ў Беларусі не пераможная", - гаворыць Павал Усаў.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Аляксандар Лукашэнка езьдзіў на фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе ў Маскве. На апублікаваным БелТА відэа бачна, што Лукашэнка абдымае прэзыдэнтку Харватыі Калінду Грабар-Кітаравіч за плячо, размаўляючы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
П. Усаў: Больш, чым дзіўным, зьяўляецца візыт Лукашэнкі на ключавы матч чэмпіянату сьвету па футболе на фоне аднаго з самых буйных карупцыйных скандалаў у Беларусі. У скандал замешаныя не апошнія фігуры беларускай дзяржавы, прызначаныя ў тым ліку і Лукашэнкам. Такія палёты за дзяржаўныя грошы ў люксавых умовах сьведчаць пра тое, што карупцыя ў Беларусі фактычна не пераможная. Прэзыдэнт разбазарвае дзяржаўныя грошы на права і на лева, без функцыянальнай патрэбы. Паездкі на адкрыцьцё і закрыцьцё чэмпіянату каштавалі Беларусі не адну тысячу даляраў, але ў беларускага кіраўніка ніхто не запатрабуе справаздачы. Гэта яскравы прыклад таго, што карупцыя даўно разьела дзяржаўную вертыкаль, а Лукашэнка зьяўляецца тым асноўным фактарам, які абумоўлівае існаваньне карупцыі ў Беларусі.

У далучаным гукавым файле камэнтар П. Усава да падзей, зьвязаных з абаронай Курапатаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт