Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордная колькасьць бясплатных віз выдадзеная на «Басовішча»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.07.2018 13:10
  • Басовішча 2018.mp3
Жыхароў Беларусі ад фэсту «Басовішча» аддзяляе надзейная мяжа Шэнгенскай зоны.
«Басовішча», 2017 год «Басовішча», 2017 год Міхась Сьцепанюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэкордная колькасьць бясплатных віз, выдадзеная гасьцям «Басовішча»
19 ліпеня распачнецца Фэстываль маладой Беларусі «Басовішча». Штогадовы фэстываль беларускай альтэрнатыўнай і рокавай музыкі традыцыйна пройдзе на ў Гарадку на Падляшшы. Тэму працягвае Эдуард Жолуд.
Першы фэстываль Маладой Беларусі «Басовішча» адбыўся ў далёкім 1990 годзе. Напрыканцы 1980-гадоў на хвалі лібэралізацыі грамадзка-палітычнага жыцьця ў Польскай Народнай Рэспубліцы новую сілу набрала нацыянальнае адраджэньне беларусаў Падляшша.
Менавіта на хвалі беларускага адраджэньне Беларускае аб’яднаньне студэнтаў Польшчы ў гарадоцкім урочышчы Барок летам 1990 году арганізавала першы фэстываль «Басовішча». Вялікую ролю ў паўстаньні фэсту адыграў сусьветна вядомы падляскі мастак Лявон Тарасэвіч.
Маштабны рок-фэстываль зьяўляецца сапраўдным выпрабаваньнем для мясцовых жыхароў і ўлады гміны Гарадок. На працягу амаль трыццаці гадоў «Басовішча» стала сапраўднай турыстычнай адметнасьцю Гарадка. Гаворыць войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша.
Веслаў Кулеша: Фэстываль «Басовішча», які арганізоўваецца тут ужо на працягу многіх гадоў, стаў сапраўднае традыцыяй, якае не перарываецца. Фэстываль адбываецца з удзелам і пры падтрымцы нашай гміны. Непасрэдна падтрымку, у тым і фінансаваю аказвае гмінны Цэнтар культуры.
Імпрэза адбываецца ў нашым урочышчы Борык, адпаведна мы павіны прыводзіць яго ў годны стан. Падрыхтоўваем пляцоўку, косім траву.
Фэстываль стаў сапраўднай традыцыяй. Дзякуючы «Басовішчу» адбываецца вельмі добрае распаўсюджваньне ведаў пра Гарадок. Фэстываль маладой Беларусі сапраўды распаўсюджвае веды пра наш Гарадок, бо сюды прыяжджае мноства людзей ня толькі з ваяводзтва і ўсё краіны, але і з замежжа.
Дзякуючы фэстывалю мноства людзей даведваюцца, дзе знаходзіцца Гарадок, а таксама атрымлівае інфармацыю нашую мясцовасьць.
Жыхароў Беларусі ад фэсту «Басовішча» аддзяляе надзейная мяжа Шэнгенскай зоны. Калісьці візавы рэжым стаў сапраўднай пагрозай Фэстывалю маладой Беларусі, аднак на працягу апошніх гадоў арганізатара ў лёгкасьцю вырашаюць і гэтую праблему. Працягвае Дар’я Вапа з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.
Дар’я Вапа: Супраца з Польскай амбасадай у Менску адбывалася вельмі добра. Усяго па бясплатную візу для наведваньня фэстывалю зьвярнулася звыш 300 аматараў музыкі й каля 40 музыкаў. Усе жадаючыя атрымалі візы й спадзяюся ўсёж такі даедуць на «Басовішча». Дзякуй вялікі Амбасадзе Польшчы ў Менску.
Войт Гарадка Веслаў Кулеша распавядае, якім чынам мясцовая ўлада спрыяе Фэстывалю Маладой Беларусі.
Веслаў Кулеша: Мы займаемся падрыхтоўкай канцэртнай пляцоўкі, прыбіраем гальлё. Займаемся сцэнай, бо заўжды трэба нешта падшпакляваць падбяліць, прывесьці яе ў стан ужываньня. Таксама мы бярэм сябе дастаў фэстывалю электрычнасьці.
Важна таксама своечасовае ачышчэньне пляцоўкі пасьля выступаў, зьбірае і вывозім сьмецьце.
Падчас першых некалькіх «Басовішчаў» фіксаваліся пэўны скаргі мясцовы жыхароў. Напрыклад наведвальнікі фэстывалю тапталі камусьці збожжа, альбо ламалі агароджу. Зараз такога ўжо няма, аднак раней гэта стварала пэўныя клопаты тым, хто жыве ў непасрэднай блізкасьці ад намётавага мястэчка.
Парадак мерапрыемства забясьпечвае паліцыя й ахова. З гэтага пункту гледжаньня, наогул няма ніякіх клопатаў.
Арганізатары фэстывалю з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў паклапаціліся ня толькі пра музычную складавую ўрачыстасьці.
Галоўнай асьцярогай арганізатараў і ўдзельнікаў Фэстывалю Маладой Беларусі «Басовішча» 2018 стала непрадказальнае надвор’е. Спадзяемся, што ў дні правядзеньня фэстывалю над усім Падляшам будзе бясхмарнае неба.
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
Эдуард Жолуд

У пятніцу, 20 ліпеня распачнецца Фэстываль маладой Беларусі «Басовішча». Штогадовы фэстываль беларускай альтэрнатыўнай і рокавай музыкі традыцыйна пройдзе ў Гарадку на Падляшшы.

Першы фэстываль Маладой Беларусі «Басовішча» адбыўся ў далёкім 1990 годзе. Напрыканцы 1980-гадоў на хвалі лібэралізацыі грамадзка-палітычнага жыцьця ў Польскай Народнай Рэспубліцы новую сілу набрала нацыянальнае адраджэньне беларусаў Падляшша.

Менавіта на хвалі нацыянальнга адраджэньня Беларускае аб’яднаньне студэнтаў Польшчы ў гарадоцкім урочышчы Борык летам 1990 году арганізавала першы фэстываль «Басовішча». Вялікую ролю ў паўстаньні фэсту адыграў сусьветна вядомы падляскі мастак Лявон Тарасэвіч.

Маштабны рок-фэстываль зьяўляецца сапраўдным выпрабаваньнем для мясцовых жыхароў і ўладаў гміны Гарадок. На працягу амаль трыццаці гадоў «Басовішча» стала сапраўднай турыстычнай адметнасьцю Гарадка. Гаворыць войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша.

Веслаў Кулеша: Фэстываль «Басовішча», які арганізоўваецца тут ужо на працягу многіх гадоў, стаў сапраўднай традыцыяй, якае не перарываецца. Фэстываль адбываецца з удзелам і пры падтрымцы нашай гміны. Непасрэдную падтрымку, у тым і фінансаваю, аказвае гмінны Цэнтар культуры.

Імпрэза адбываецца ў нашым урочышчы Борык, адпаведна мы павіны прыводзіць туб мясьціну ў годны стан. Падрыхтоўваем пляцоўку, косім траву.

Фэстываль стаў сапраўднай традыцыяй. Дзякуючы «Басовішчу», адбываецца вельмі добрае распаўсюджваньне ведаў пра Гарадок. Фэстываль маладой Беларусі сапраўды памнажае веды пра наш Гарадок, бо сюды прыяжджае мноства людзей ня толькі з ваяводзтва, але і з ўсёй краіны і з замежжа.

Дзякуючы фэстывалю, мноства людзей даведваюцца, дзе знаходзіцца Гарадок, а таксама атрымлівае інфармацыю пра нашую мясцовасьць.

Жыхароў Беларусі ад фэсту «Басовішча» аддзяляе надзейная мяжа Шэнгенскай зоны. Калісьці візавы рэжым стаў сапраўднай пагрозай Фэстывалю маладой Беларусі, аднак на працягу апошніх гадоў арганізатары зь лёгкасьцю вырашаюць і гэтую праблему. Працягвае Дар’я Вапа з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.

Дар’я Вапа: Супраца з Польскай амбасадай у Менску адбывалася вельмі добра. Усяго па бясплатную візу для наведваньня фэстывалю зьвярнулася звыш 300 аматараў музыкі й каля 40 музыкаў. Усе жадаючыя атрымалі візы й спадзяюся ўсёж такі даедуць да«Басовішча». Дзякуй вялікі Амбасадзе Польшчы ў Менску.

Войт Гарадка Веслаў Кулеша распавядае, якім чынам мясцовая ўлада спрыяе Фэстывалю Маладой Беларусі.

Веслаў Кулеша: Мы займаемся падрыхтоўкай канцэртнай пляцоўкі, прыбіраем гальлё. Займаемся сцэнай, бо заўжды трэба нешта падшпакляваць падбяліць, прывесьці яе ў стан ужываньня. Таксама мы бярэм на сябе дастаўку на фэстываль электрычнасьці.

Важна своечасовае ачышчэньне пляцоўкі пасьля выступаў, зьбіраем і вывозім сьмецьце.

Падчас першых некалькіх «Басовішчаў» фіксаваліся пэўны скаргі мясцовых жыхароў. Напрыклад наведвальнікі фэстывалю тапталі камусьці збожжа, альбо ламалі агароджу. Зараз такога ўжо няма, аднак раней гэта стварала пэўныя клопаты тым, хто жыве ў непасрэднай блізкасьці ад намётавага мястэчка.

Парадак мерапрыемства забясьпечвае паліцыя й ахова. З гэтага пункту гледжаньня, наогул няма ніякіх клопатаў.

Арганізатары фэстывалю з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў паклапаціліся ня толькі пра музычную складавую ўрачыстасьці.

Галоўнай асьцярогай арганізатараў і ўдзельнікаў Фэстывалю Маладой Беларусі «Басовішча» 2018 стала непрадказальнае надвор’е. Спадзяемся, што ў дні правядзеньня фэстывалю над усім Падляшам будзе бясхмарнае неба.

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт