Logo Polskiego Radia
Print

У Менску занепакоіліся увагай Масквы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.07.2018 16:03
  • У Менску занепакоіліся.mp3
Пра рост інтарэса Крамля мае сьведчыць жаданьне прысылаць у Беларусь сілавіка на новага амбасадара.
У. Пуцін і А. ЛукашэнкаУ. Пуцін і А. ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Ня цэлы месяц пасьля візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск, расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што Крэмль высылае ў Беларусь новага амбасадара. Таксама ў СМІ прасачылася й прозьвішча будучага расейскага прадстаўніка ў Менску – Міхаіла Бабіча. Нібыта гэта будзе «зьнешні назіральнік» за Беларусьсю, ад якой Расея чакае поўнай палітычнай ляяльнасьці.

19 чэрвеня ў Менску прайшло паседжаньне Вышэйшай рады Саюзнай дзяржавы ды асабістая сустрэча Пуціна з Лукашэнкам. Афіцыйныя паведамленьні пра вынікі сустрэчы былі даволі сьціплыя. Бакі заявілі пра гатоўнасьць паглыбляць стратэгічнае партнэрства.

27 чэрвеня ўпершыню ў расейскай прэсе зьявілася згадка пра прызначэньне новага амбасадара ў Менск. Крэмль інфармацыю не пацьвердзіў, але і не абверг.

12 ліпеня дадзеная тэма прагучала зноў у расейскіх СМІ. Гэтым разам паведамлялася, што Крэмль накіраваў на ўзгадненьне ў Менск кандыдатуру новага амбасадара. У маскве на гэтай пасадзе бачылі нібыта Міхаіла Бабіча – былога прэзыдэнцкага прадстаўніка ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе.

Вельмі актыўная дадзеная навіна пачала абмяркоўвацца ў беларускай мэдыя прасторы. Большасьць экспэртаў, якіх цытавалі СМІ выказваліся, што Масква незадаволеныя беларускім зьнешнепалітычным лявіраваньнем. Новы амбасадармае «сілавое мінулае» ды досьвед вырашэньня канфліктаў рэгіёнаў з цэнтрам на карысьць апошняга. Маўляў ён будзе «смотрящим» за Лукашэнкам, а яго прызначэньне – гэта пераход Расеі да больш жорсткай і прагматычнай палітыкі ў дачыненьнях з Менскам.

Не ўсе экспэрты лічаць, што менавіта дадзены сцэнар будзе рэалізавацца бліжэйшым часам. Існуючая сыстэма ўзаемаадносін паміж Менска ды Масквой задавальняе абодва бакі. Асоба амбасадара важна, але не яна вызначае характар стасункаў паміж краінамі, перакананы дырэктар Цэнтры палітычных дасьледаваньня «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт