Logo Polskiego Radia
Print

Два гады без Паўла Шарамета

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.07.2018 17:38
Пасьля двух гадоў, што мінулі ад выбуху аўтамабіля журналіста ў цэнтры Кіева, украінскія сьледчыя ня здолелі акрэсьліць нават кола падазраваных.
Павал ШараметПавал Шарамет

Два гады без Паўла Шарамета
У гадавіну забойства журналіста Паўла Шарамета, газэта Rzeczpospolita зьвяртае ўвагу на патавае становішча ўкраінскага сьледзтва. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка некалькі разоў паўтараў, што для яго раскрыцьцё забойства Шарамета зьяўляецца «справай гонару».
У сьледзтва заангажаваныя: пракуратура, Міністэрства ўнутраных спраў, Служба бясьпекі й нават вайсковая выведка Ўкраіны. Аднак, усе захады пакуль не далі ніякіх вынікаў. Пасьля двух гадоў, што мінулі ад выбуху аўтамабіля журналіста ў цэнтры Кіева, украінскія сьледчыя ня здолелі акрэсьліць нават кола падазраваных.
Вядома толькі, што імаверныя выканаўцы могуць перабываць на тэрыторыі Ўкраіны, Расеі альбо Беларусі.
У 2016 годзе некалькі тыдняў пасьля забойства паліцыя апублікавала відэа з камэр назіраньня. На кадрах бачна, як уначы перад трагедыяй, жанчына, якая засланіла аблічча капюшонам, прымацавала імаверную выбухоўку на машыну журналіста. Паводле гэтых запісаў, жанчына ажыцьцяўляла закладку выбуховай прылады ў суправаджэньні мужчыны, які шоў разам зь ёй па іншым баку вуліцы. Асобы гэтых людзей высьветліць немагчыма, бр іх твары былі прыкрытыя капюшонамі.
Украінскія журналісты з Громадське.тв разам з міжнароднай супольнасьцю журналістаў летась правялі ўласнае сьледзтва ў справе забойства Паўла Шарамета. Група сьледчых журналістаў выявіла яшчэ адзін відэазапіс, які не знайшла ўкраінская пракуратура.
З запісу вынікала, што напярэдадні забойства Паўла Шарамета суправаджаў аўтамабіль, у якім знаходзіў былы супрацоўнік СБУ Украіны Ігар Усьціменка. Пасьля публікацыі вынікаў журналісцкага сьледзтва, Усьціменка быў выкліканы на допыт, пасьля чаго адразу вызвалены. Украінская паліцыя паведаміла, што Ігар Усьціменка ня мая ніякага дачыненьня да злачынства. Пасьля гэтых падзей, міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, паведаміў, што сьледзтва ня можа адбывацца пад аб’ектывам тэлекамэр.
Дагэтуль невядома хто й на чыю замову выканаў паказное забойства Паўла Шарамета, нагадвае Rzeczpopolita.
20 ліпеня, ў другую гадавіну забойства журналіста ў самым цэнтры Кіева на скрыжаваньні вуліц Багдана Хмяльніцкага й Івана Франка зьявілася мноства жывых кветак. Памяць аб беларускім журналісьце ўшанавалі яго ўкраінскія калегі, замежныя дыпляматы, а таксама неабыякавыя жыхары ўкраінскай сталіцы.

У гадавіну забойства журналіста Паўла Шарамета, газэта Rzeczpospolita зьвяртае ўвагу на патавае становішча ўкраінскага сьледзтва. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка некалькі разоў паўтараў, што для яго раскрыцьцё забойства Шарамета зьяўляецца «справай гонару».

У сьледзтва заангажаваныя: пракуратура, Міністэрства ўнутраных спраў, Служба бясьпекі й нават вайсковая выведка Ўкраіны. Аднак, усе захады пакуль не далі ніякіх вынікаў. Пасьля двух гадоў, што мінулі ад выбуху аўтамабіля журналіста ў цэнтры Кіева, украінскія сьледчыя ня здолелі акрэсьліць нават кола падазраваных.

Вядома толькі, што імаверныя выканаўцы могуць перабываць на тэрыторыі Ўкраіны, Расеі альбо Беларусі.

У 2016 годзе некалькі тыдняў пасьля забойства паліцыя апублікавала відэа з камэр назіраньня. На кадрах бачна, як уначы перад трагедыяй, жанчына, якая засланіла аблічча капюшонам, прымацавала імаверную выбухоўку на машыну журналіста. Паводле гэтых запісаў, жанчына ажыцьцяўляла закладку выбуховай прылады ў суправаджэньні мужчыны, які шоў разам зь ёй па іншым баку вуліцы. Асобы гэтых людзей высьветліць немагчыма, бр іх твары былі прыкрытыя капюшонамі.

Украінскія журналісты з Громадське.тв разам з міжнароднай супольнасьцю журналістаў летась правялі ўласнае сьледзтва ў справе забойства Паўла Шарамета. Група сьледчых журналістаў выявіла яшчэ адзін відэазапіс, які не знайшла ўкраінская пракуратура. З запісу вынікала, што напярэдадні забойства Паўла Шарамета суправаджаў аўтамабіль, у якім знаходзіў былы супрацоўнік СБУ Украіны Ігар Усьціменка. Пасьля публікацыі вынікаў журналісцкага сьледзтва, Усьціменка быў выкліканы на допыт, пасьля чаго адразу вызвалены. Украінская паліцыя паведаміла, што Ігар Усьціменка ня мая ніякага дачыненьня да злачынства. Пасьля гэтых падзей, міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, паведаміў, што сьледзтва ня можа адбывацца пад аб’ектывам тэлекамэр.

Дагэтуль невядома хто й на чыю замову выканаў паказное забойства Паўла Шарамета, нагадвае Rzeczpopolita.2

0 ліпеня, ў другую гадавіну забойства журналіста ў самым цэнтры Кіева на скрыжаваньні вуліц Багдана Хмяльніцкага й Івана Франка зьявілася мноства жывых кветак. Памяць аб беларускім журналісьце ўшанавалі яго ўкраінскія калегі, замежныя дыпляматы, а таксама неабыякавыя жыхары ўкраінскай сталіцы.

Rzeczpopolita

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт