Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімер Пуцін дамагаецца паглыбленьня інтэграцыі ў Саюзнай Дзяржаве

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.07.2018 15:32
Пуцін пагадзіўся падтрымаць беларускую эканоміку, выключна пры ўмове ажыцьцяўленьня канкрэтных крокаў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай Дзяржавы.
Photo: klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уладзімер Пуцін дамагаецца паглыбленьня інтэграцыі ў Саюзнай Дзяржаве
У чэрвені пасьля візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск, Аляксандар Лукашэнка прыгразіў беларускаму чынавенству стратай незалежнасьці й уваходам у склад іншай дзяржавы, нагадвае Rzeczpospolita.
У жніўні Аляксандар Лукашэнка з афіцыйным візытам наведае Сочы, дзе адбудзецца яго сустрэча з расейскім прэзыдэнтам. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што Ўладзімер Пуцін падчас гэтага спатканьня намерваецца падрабязна абмеркаваць супрацу Расеі й Беларусі.
Адначасова, супастаўляючы выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ім пасьля размоў з кіраўніком Расеі, можна зрабіць выснову, што ў Сочы адбудзецца няпростая размова.
Верагодна беларуска-расейскія адносіны ў бліжэйшым часе дазнаюць істотных зьменаў, пераконвае Rzeczpospolita.
Аналітыкі, якія блізка зьвязаныя з Крамлём, неафіцыйна паведамілі, што падчас менскіх перамоў Аляксандар Лукашэнка папрасіў Пуціна памагчы Беларусі з абслугоўваньнем яе дзяржаўнага доўгу. Аднак, Уладзімер Пуцін пагадзіўся падтрымаць беларускую эканоміку, выключна пры ўмове ажыцьцяўленьня канкрэтных крокаў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай Дзяржавы.
На карысьць сьцьвярджэньня, што стасункі на ліні Менск-Масква будуць мець усё больш прагматычны характар, сьведчыць факт зьніжэньня паставак расейскай нафты ў Беларусь.
На працягу амаль 20 гадоў экспарт на захад нафтавых прадуктаў, вырабленых з таннай расейскай сыравіны, зьяўляўся важнай крыніцай даходаў беларускага бюджэту.
На фоне спэкуляцый вакол зьмены парадыгмы беларуска-расейскіх адносін, сымбалічным зьяўляецца прыбыцьцё ў Беларусь новага расейскага амбасадара.
Міхаіл Бабіч, колішні кіраўнік Чачні й чалец Рады бясьпекі Расеі, гарачы прыхільнік анэксіі Крыма, заменіць на пасадзе расейскага амбасадара ў Менску, Аляксандра Сурыкава. Цікавым зьяўляецца той факт, што першапачаткова Міхаіл Бабіч павінен быў быць накіраваны ў расейскую дыпляматычную пляцоўку ў Кіеве, аднак украінскі бок не зацьвердзіў яго кандыдатуру, падсумоўвае Rzeczpospolita.

У чэрвені пасьля візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск, Аляксандар Лукашэнка прыгразіў беларускаму чынавенству стратай незалежнасьці й уваходам у склад іншай дзяржавы, нагадвае Rzeczpospolita.

У жніўні Аляксандар Лукашэнка з афіцыйным візытам наведае Сочы, дзе адбудзецца яго сустрэча з расейскім прэзыдэнтам. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што Ўладзімер Пуцін падчас гэтага спатканьня намерваецца падрабязна абмеркаваць супрацу Расеі й Беларусі.

Адначасова, супастаўляючы выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя пасьля размоў з кіраўніком Расеі, можна зрабіць выснову, што ў Сочы адбудзецца няпростая размова. Верагодна беларуска-расейскія адносіны ў бліжэйшым часе дазнаюць істотных зьменаў, пераконвае Rzeczpospolita.

Аналітыкі, якія блізка зьвязаныя з Крамлём, неафіцыйна паведамілі, што падчас менскіх перамоў Аляксандар Лукашэнка папрасіў Пуціна памагчы Беларусі з абслугоўваньнем яе дзяржаўнага доўгу. Аднак, Уладзімер Пуцін пагадзіўся падтрымаць беларускую эканоміку, выключна пры ўмове ажыцьцяўленьня канкрэтных крокаў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай Дзяржавы.

На карысьць сьцьвярджэньня, што стасункі на ліні Менск-Масква будуць мець усё больш прагматычны характар, сьведчыць факт зьніжэньня паставак расейскай нафты ў Беларусь. На працягу амаль 20 гадоў экспарт на захад нафтавых прадуктаў, вырабленых з таннай расейскай сыравіны, зьяўляўся важнай крыніцай даходаў беларускага бюджэту.

На фоне спэкуляцый вакол зьмены парадыгмы беларуска-расейскіх адносін, сымбалічным зьяўляецца прыбыцьцё ў Беларусь новага расейскага амбасадара.Міхаіл Бабіч, колішні кіраўнік Чачні й чалец Рады бясьпекі Расеі, гарачы прыхільнік анэксіі Крыма, заменіць на пасадзе Аляксандра Сурыкава.

Цікавым зьяўляецца той факт, што першапачаткова Міхаіл Бабіч павінен быў быць накіраваны ў расейскую дыпляматычную пляцоўку ў Кіеве, аднак украінскі бок не зацьвердзіў яго кандыдатуру, падсумоўвае Rzeczpospolita.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт