Logo Polskiego Radia
Print

Студэнты неахвотна запісваюцца на вайсковыя зборы, нават платныя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.08.2018 14:07
Аўтары праграмы меркавалі, што вайская падрыхтоўка будзе карыстацца вялікім попытам студэнтаў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскае Міністэрства нацыянальнай абароны год таму падрыхтавала праграму добраахвотнай вайсковай падрыхтоўкі для студэнтаў – паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”. Падрыхтоўка разьлічаная на шэсьць тыдняў, яна платная – удзельнік атрымлівае 3,8 тыс. злотых (звыш тысячы амэрыканскіх даляраў).

Мінабароны плянавала летась, што ў зборах возьме ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Былі падпісаныя адмысловыя дамовы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Аўтары праграмы меркавалі, што вайская падрыхтоўка будзе карыстацца вялікім попытам студэнтаў, але так ня сталася. На тэарэтычную частку запісалася 5394 студэнты, а на практычную – 3487. Экспэрты зьдзіўленыя такой малой колькасьцю жадаючых, тым больш, што ўвесь «курс на жаўнера» складаецца толькі з 30 гадзін заняткаў, дзяржава гарантуе ўдзельнікам харчаваньне ды экіпіроўку, і яшчэ плаціць тысячу даляраў. На думку былога віцэ-міністра абароны Станіслава Козея, студэнты, відаць, выбіраюць летні адпачынак, а не вайсковыя зборы.

На думку некаторых экспэртаў, студэнты проста ня ведалі пра магчымасьць запісацца на вайсковую падрыхтоўку, а іншых адпужалі высокія патрабаваньні да кандыдатаў. Студэнтаў ня так проста заахвоціць служыць у войску, неабходна ім старанна тлумачыць карысьць, якую яны могуць атрымаць ад вайсковых збораў. Хаця прадстаўнік войска Гжэгаж Матыасік кажа, што аўтары праграмы самі вырашылі зьменшыць колькасьць удзельнікаў праекту, паколькі няма адпаведнай лічбы вучэбных аб’ектаў, каб паклікаць на зборы 10 тыс. студэнтаў.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт