Logo Polskiego Radia
Print

Туркмэністан зачыняе свае межы для моладзі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.08.2018 15:55
  • Туркмэністан зачыняе межы.mp3
Міграцыйныя службы перасталі даваць дазвол на выезд туркмэнам ва ўзросьце да 40 гадоў.
Foto: Pixabay.com/CC0

На постсавецкай прасторы ёсьць унікальная краіна. Яе ўнікальнасьць вызначаецца ў першую чаргу палітычным рэжымам, які доўгія гады не перастае ставіць экспэрымэнты на ўласных грамадзянах. Гэта Туркмэністан.

Тамтэйшыя ўлады не спыняюцца ўводзіць усё новыя й новыя забароны, каб абараніць рэжым неабмежаванай улады сваіх прэзыдэнтаў. Апошняе абмежаваньне, якое там увялі, тычыцца забароны на выезд з краіны для ўсіх грамадзян ва ўзросьце да 40 год.

Афіцыйна ў Туркмэністане працягваецца «эпоха моцы ды шчасьця», аб'яўленая яшчэ папярэднім прэзыдэнтам. Аднак усё часьцей улады прымаюць рашэньні, якія сьведчаць пра тое, што туркмэнская ўтопія занепадае пад цяжарам праблем. На пачатку чэрвеня стала вядома, што ўрад адмяніў усе сацыяльныя льготы для насельніцтва. У ліпені ўлады Туркмэністана забаранілі выяжджаць з краіны ўсім грамадзянам да 40 гадоў. Міграцыйная служба перастала даваць людзям дазвол на выезд, паведаміла «Радыё Азатлык».

Асноўнай прычынай дадзеная рашэньне названа пагроза выезду з краіны працаздольнага насельніцтва. Такая вось «залаты век» па-туркмэнску. Сытуацыю ў гэтай краіне мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт