Logo Polskiego Radia
Print

Гданьск кажа «Не!» жабрацтву

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.08.2018 17:27
«Будзь міласэрны…не давай грошай жабраку на вуліцы, бо ён там застанецца! Дапамагай разумна!»
Фото: pixabay.com

Не давайце грошай людзям, якія просяць іх на вуліцах, – заклікаюць гарадзкія ўлады Гданьска. Гэтая кампанія прымеркаваная да Кірмашу сьвятога Дамініка, на які разам з тысячамі турыстаў зьехаліся жабракі з усяе Польшчы.

Улёткі й плякаты пра процідзеяньне жабрацтву на некалькіх мовах выкладаюцца ў гданьскіх рэстаранах, гатэлях, кавярнях і гарадзкой камунікацыі.

На плякатах зьмешчаны надпіс «Будзь міласэрны…не давай грошай жабраку на вуліцы, бо ён там застанецца! Дапамагай разумна!».

«Пра жабракоў трэба паведаміць у паліцыю або гарадзкі цэнтар дапамогі сям’і MOPR, бо мы можам аказаць сапраўдную падтрымку вопраткай, ежай, прытулкам і шанцам на пазытыўныя змены ў жыцьці», – зазначае прэс-сакратар MOPR Сыльвія Рэсэль.

Спэцыялісты тлумачаць, што ня варта даваць грошы жабракам на вуліцы, бо гэта наіўная дапамога, якая не мяняе лёсу дадзенага чалавека.

Кампанія "«Не - жабрацтву" праводзіцца ў Гданьску другі раз. Пасьля леташняй акцыі ёсьць пазытыўныя вынікі, – адзначае Рэсэль. Жабракоў становіцца менш. Але ня толькі гэта сьведчыць пра наш посьпех. Да нас даходзяць меркаваньні бамжоў, што мы ім нашкодзілі, бо людзі не даюць столькі, колькі раней, – дадае Рэсэль.

Асноўнай ідэяй кампаніі зьяўляецца тое, каб накіраваць бяздомных і жабракоў да няўрадавых арганізацый, якія акажуць ім комплексную дапамогу.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт