Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль стасуе палітыку пашырэньня хаосу ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.08.2018 16:55
  • Крэмль стасуе.mp3
Новым расейскім экспартным прадуктам становіцца вайна ды хаос.
Foto: screen z www.youtube.com/watch?v=JLHbNDPvRz4

Нядаўняе забойства расейскіх журналістаў у ЦАР паказала, што новым расейскім экспартным прадуктам становіцца вайна ды хаос.

Пасьля распаду Савецкага Саюза Расея не вяла вайсковыя апэрацыі за межамі краіны. За апошнія гады сытуацыя зьмянілася. Крэмль рэгулярна ўвязваецца ў вайсковыя апэрацыі за мяжой. 3 2008-га года – іх было 4 : у Грузіі, Ва Ўкраіне, у Сырыі, цяпер зафіксавана расейская вайсковая прысутнасьць у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы. У апошняй краіне задзейнічаны расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі. Менавіта пра іх зьбіралі матэрыялы забітыя журналісты.

Афіцыйная вэрсія іх сьмерці – крымінальнага характару. Аднак, расейскія СМІ зазначаюць, што сапраўднай прычынай магла стаць тэма, якой яны цікавіліся. Справа ў тым, што Крэмль у міжнароднай палітыцы пачынае ўсё часьцей кіравацца жаданьнем выклікаць нестабільнась і хаос, каб потым на гэтым зарабляць, зазначае палітоляг Павал Усаў.

Cлухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт