Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Пасада спэцпрадстаўніка РФ у Беларусі - інфармацыйная атака

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.08.2018 15:56
  • Люстра 0808.mp3
"Ніякіх такога кшталту дзеяньняў з боку Расеі ня будзе", - мяркуе палітоляг.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

На гэтым тыдні паявілася інфармацыя аб тым, што Міхаіл Бабіч, акрамя пасады амбасадара РФ у Беларусі, можа атрымаць прызнычэньне на пасаду спэцпрадстаўніка расейскага прэзыдэнта ў Беларусі. Пасада спэцпрадстаўніка прэзыдэнта дае амбасадару дадатковыя рычагі ўплыву. Акрамя традыцыйнай дыпляматычнай працы па лініі МЗС ён можа па сваім кірунку ставіць задачы расейскім органам выканаўчай улады, зьбіраць нарады з удзелам чыноўнікаў урада. Ці, на вашую думку, гэта рэальны сцэнар?
П. Усаў: Трэба зьвярнуць увагу на кантэкст, у якім паявілася інфармацыя. Яе распаўсюдзілі расейскія неафіцыйныя СМІ. Яна паявілася, калі ў Лукашэнкі «здарыўся інсульт». Гэта можа сьведчыць пра маштабную інфармацыйную атаку, як элемэнт узьдзеяньня на Беларусь. Гэта робіцца для таго, каб дэбалансаваць сытуацыю ўнутры краіны, паглядзець рэакцыю грамадзтва, палітычных эліт. Такой пасады, як спэцпрадстаўнік прэзыдэнта, у іншых краінах няма. Калі зьяўляецца такая пасада, гэта можа азначаць толькі адно – тая краіна, куды прызначаецца такая асоба, траціць статус самастойнага міжнароднага суб'екту і становіцца ў пэўным сэнсе рэгіёнам, дзе рэалізуецца пэўная канкрэтная палітыка Расеі ў дачыненьні да гэтай краіны. Такія спэцпрадстаўнікі ёсьць у Малдове, у Прыднястроўі, Абхазіі і Асетыі, якія цалкам падпарадкаваныя палітыцы Масквы. Гэта, безумоўна, будзе азначаць працэс сурʼёзнага наступу на Беларусь, яе незалежнасьць, што Расея будзе прызнаваць Беларусь краінай з абмежаваным сувэрэнітэтам. Аднак, на маю думку, гэта выключна інфармацыйная атака, ніякіх такога кшталту дзеяньняў з боку Расеі ня будзе.

У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да інфармацыі, што Расея ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларусьсю, і да просьбы Лукашэнкі нараджаць 3-4 дзяцей.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт