Logo Polskiego Radia
Print

Расея тэстуе моц беларускага рэжыму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2018 15:45
  • Расея тэстуе.mp3
Беларускі рэжым мае заўважальную слабасьць – ён трымаецца на асобе Лукашэнкі.
У. Пуцін і А. ЛукашэнкаУ. Пуцін і А. ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Расейскія СМІ сапсавалі летні настрой беларускага кіраўніцтва. У самы разгар водпускаў, пры канцы ліпеня з Масквы прыйшла інфармацыя пра тое, што Аляксандар Лукашэнка моцна хворы.

Паведамленьне пра тое, што беларускі кіраўнік меў інсульт, распаўсюдзіў расейскі тэлеграм-канал «Незыгарь», які належыць гендырэктару агенцтва ТАСС Сяргею Міхайлаву. Аўтары каналу заявілі, што іхнія зьвесткі прыйшлі з «высокіх кабінэтаў» у Менску. Дадзеную інфармацыю падхапілі ўкраінскія ды беларускія СМІ.

Афіцыйнаму Менску давялося абвяргаць гэтыя чуткі, прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант назвала дадзеную інфармацыяй бязглузьдзіцай. Аднак дадзены расейскі «мэдыя закід» не застаўся без наступстваў, ён моцна раззлаваў беларускія ўлады. Праз пару дзён яны пачалі атаку на журналістаў у Беларусі, на Белапан і TUT.BY. Афіцыйна ціск на СМІ тлумачыцца незаконным доступам да падпіскі БелТА, аднак, гучаць меркаваньні, што міліцыя ўварвалася ў рэдакцыі, каб даведацца пра «менскія крыніцы» прэзыдэнцкага інсульту.

Дадзеная сытуацыя яскрава прадэманстравала, што беларускі рэжым мае заўважальную слабасьць – ён трымаецца на асобе Лукашэнкі. Не існуе мэханізмаў перадачы ўлады, калі беларускі кіраўнік памрэ, у краіне можа пачацца нестабільнасьць і барацьба за ўладу. Пры гэтым, Аляксандар Лукашэнка не зможа зьмяніць сытуацыю, ён гатовы кіраваць ажно да сваёй сьмерці, перакананы палітоляг Павал Усаў.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт