Logo Polskiego Radia
Print

Міхаіл Бабіч - як царскі генэрал-губэрнатар

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.08.2018 15:44
«Лукашэнка трапіў у пастку сваёй палітыкі. Расея ўсё больш агрэсіўная, а інтэграцыя з Эўропай пагражае яго рэжыму».
Аўтар: Wikiapril - уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

Выданьне «Rzeczpospolita» піша пра новага пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Новага расейскага прадстаўніка параўноўваюць з царскімі генэрал-губэрнатарамі, якія кіравалі захопленымі правінцыямі. Як і яны, Бабіч ня мае нічога супольнага з дыпляматыяй, ён прыйшоў у палітыку з КГБ. Таксама, як царскія генэрал-губэрнатары, ён будзе падпарадкоўвацца не міністру замежных спраў, а непасрэдна Пуціну.

Бабіча сьпярша прызначылі паслом у Кіеве, але ўкраінскія ўлады сказалі катэгарычна «Не!». Менскія ўлады згадзіліся.

На думку палітоляга Паўла Усава, гаворка ідзе пра ціск на Беларусь. У Крамлі адносяцца да Беларусі не як да незалежнай дзяржавы, а як да часткі «рускага міру». Бабіч на пэўна будзе націскаць на стварэньне расейскай вайсковай базы, на якую раней не выражаў згоды Лукашэнка.

Расейскія смі пішуць, што ў Бабіча будзе больш паўнамоцтваў, чым у звычайных дыпляматаў. Новы пасол атрымаў заданьне ўтрымаць Беларусь у зоне расейскіх уплываў, паколькі расейскія ўлады моцна занепакоеныя працэсамі, якія адбываюцца ў Менску.

Расейскія аналітыкі мяркуюць, што Крэмль з будучага году можа пазбавіць Беларусь часткі прывілеяў, дзякуючы якім яна атрымлівае мільярды даляраў кожны год. «Лукашэнка трапіў у пастку сваёй уласнай палітыкі. Расея ўсё больш агрэсіўная, а сапраўдная інтэграцыя з Эўропай пагражае яго рэжыму», – адзначае Павал Усаў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт