Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль спрабуе выклікаць раскол у чэскім грамадзтве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2018 15:15
Масква выкарыстоўвае рост антыімігранцкіх і антыэўразьвязаўскіх настрояў у Чэхіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Baldr80/pixabay.com/CC0 Public Domain

Крэмль спрабуе выклікаць раскол у чэскім грамадзтве
Масква выкарыстоўвае рост антыімігранцкіх і антыэўразьвязаўскіх настрояў у Чэхіі.
У Чэхіі ўзьнікаюць атрады „грамадзянскай паліцыі”, сябры якіх патрулююць гарады ў пошуках нелегальных імігрантаў. Чэская разьведка папярэджвае, што сытуацыя можа выйсьці з-пад кантролю, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Невядома, хто фінансуе згаданыя групы. Хутчэй за ўсё, самі чальцы за кошт уласных узносаў. Некаторыя зь іх маюць інтэрнэтныя крамы, дзе можна купіць форму й вайсковыя аксэсуары.
Гэткая грамадзянская актыўнасьць непакоіць чэскія ўлады. Міністэрства ўнутраных спраў называе канкрэтныя прыклады пагроз. Адной зь іх зьяўляюцца патэнцыяльныя антыімігранцкія беспарадкі, падобныя тым, што нядаўна адбыліся ў саксонскім горадзе Кемніц.
Аднак, паводле чэскага МУС, у сувязі з памерам і папулярнасьцю гэткіх групаў у краіне авалоданьне такімі беспарадкамі было б складаным. Паводле некаторых крыніцаў, па ўсёй Чэхіі дзейнічае каля 2 тысяч атрадаў „грамадзянскай паліцыі”.
Актыўнасьць мілітарных групаў у Чэхіі вырасла разам з ростам антыімігранцкіх настрояў. Спэцслужбы краіны шматразова перасьцерагалі, што Масква можа выкарыстаць гэткія тэндэнцыі з мэтай расколу чэскага грамадзтва.
У тым ліку сур’ёзнай пагрозай чэскія службы лічаць інтэрнэт-парталы, якія пасрэдна або непасрэдна зьвязаныя з Крамлём. Уласьнікам аднаго зь іх зьяўляецца Марцін Наедлы (Martin Najedly), дарадчык прарасейскага прэзыдэнта Мілаша Зэмана.
Расейскія ўплывы ў Чэхіі настолькі вялікія, што ў мінулым годзе ўрад стварыў адмысловае падразьдзяленьне па барацьбе з расейскай прапагандай, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт