Logo Polskiego Radia
Print

Выбарчы тэст для партыі Пуціна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.09.2018 13:14
Нядзельнае галасаваньне адбудзецца ў атмасфэры росту грамадзкай незадаволенасьці.
PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Выбарчы тэст для партыі Пуціна
Нядзельнае галасаваньне адбудзецца ў атмасфэры росту грамадзкай незадаволенасьці. Фармальна расейцы ў давыбарах будуць выбіраць дэпутатаў і мэраў. Найважнейшым з усіх зьяўляецца мэр Масквы. Галасаваньне будзе праходзіць на фоне росту грамадзкай незадаволенасьці, выкліканай павелічэньнем пэнсійнага ўзросту і пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі. Галасаваньне можа стаць плебісцытам папулярнасьці прэзыдэнта Пуціна і яго партыі «Адзіная Расея».
«У краіне вельмі вырасла сацыяльная напружанасьць. Прычым незадаволенасьць ня выкліканая якой-небудзь адной канкрэтнай прычынай. Гэта агульны рост незадаволенасьці ў грамадзтве», – гаворыць кіраўнік незалежнага Цэнтра Левадзі Леў Гудкоў. Цэнтар апублікаваў вынікі штогадовага дасьледаваньня стану грамадзтва. Сацыяёлягі параўналі іх з вынікамі дасьледаваньняў з 1998 году, калі ў Расеі наступіў эканамічны крызіс. Раптоўна вырасла колькасьць расейцаў занепакоеных павышэньнем цэн, абядненьнем грамадзтва, пэрспэктывамі беспрацоўя, несправядлівым падзелам даходаў.
«У цяперашні час пачынаюць абуджацца да гэтага часу пасіўныя слаі насельніцтва, напрыклад, жыхары сярэдніх гарадоў. Іх незадаволенасьць выкліканая іншымі прычынамі, чым справы, якія агучвае рух апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Людзі звычайна не вытрымліваюць штодзённага жыцьця», – гаворыць Леў Гудкоў.

Rzeczpospolita: Фармальна расейцы ў давыбарах будуць выбіраць дэпутатаў і мэраў. Найважнейшым з усіх зьяўляецца мэр Масквы. Галасаваньне будзе праходзіць на фоне росту грамадзкай незадаволенасьці, выкліканай павелічэньнем пэнсійнага ўзросту і пагаршэньнем эканамічнай сытуацыі. Галасаваньне можа стаць плебісцытам папулярнасьці прэзыдэнта Пуціна і яго партыі «Адзіная Расея».

«У краіне вельмі вырасла сацыяльная напружанасьць. Прычым незадаволенасьць ня выкліканая якой-небудзь адной канкрэтнай прычынай. Гэта агульны рост незадаволенасьці ў грамадзтве», – гаворыць кіраўнік незалежнага Цэнтра Левадзі Леў Гудкоў.

Цэнтар апублікаваў вынікі штогадовага дасьледаваньня стану грамадзтва. Сацыяёлягі параўналі іх з вынікамі дасьледаваньняў з 1998 году, калі ў Расеі наступіў эканамічны крызіс. Раптоўна вырасла колькасьць расейцаў, занепакоеных павышэньнем цэн, абядненьнем грамадзтва, пэрспэктывамі беспрацоўя, несправядлівым падзелам даходаў.

«У цяперашні час пачынаюць абуджацца да гэтага часу пасіўныя слаі насельніцтва, напрыклад, жыхары сярэдніх гарадоў. Іх незадаволенасьць выкліканая іншымі прычынамі, чым справы, якія агучвае рух апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Людзі звычайна не вытрымліваюць штодзённага жыцьця», – гаворыць Леў Гудкоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт