Logo Polskiego Radia
Print

Зьняволеныя некалькі гадоў таму джыхадысты выходзяць на волю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2018 13:31
Экспэрты вывучылі лёс 200 джыхадыстаў, зьняволеных у Эўропе за тэрарыстычную дзейнасьць.
Alexas_Fotos/pixabay.com

Зьняволеныя некалькі гадоў таму джыхадысты выходзяць на волю
Экспэрты вывучылі лёс 200 джыхадыстаў, зьняволеных у Эўропе за тэрарыстычную дзейнасьць.
Да 2023 году з эўрапейскіх турмаў будуць вызваленыя больш за 100 джыхадыстаў. У гэткай сытуацыі службы краінаў ЭЗ павінны падрыхтавацца да пагрозы з боку „вэтэранаў эўрапейскага джыхаду”. Пра гэта папярэджвае агучаны сёньня Даклад GLOBSEC Policy Instytut, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Міжнародная каманда спэцыялістаў прааналізавала дадзеныя на тэму арыштаваных за тэрарызм радыкалаў, якія ўтрымліваюцца ў турмах 10 краін Эўразьвязу. У асноўным гаворка ідзе пра Францыю, Вялікабрытанію, Гішпанію, Італію, Аўстрыю, Бэльгію, Баўгарыю, Нідэрлянды, Ірляндыю й Нямеччыну. Польшча ў гэтым дасьледаваньні не бралася пад увагу.
„Адзінкавыя асобы, абвінавачаныя ў тэрарызьме, гэта прадстаўнікі польскай дыяспары ў Нямеччыне й Нарвэгіі. У самой Польшчы вэтэранаў джыхаду няма”, - кажа кіраўнік дасьледчай групы Кацпэр Рэнкавэк (Kacper Rękawek).
Сярод 197 „герояў” справаздачы частка загінула, іншыя былі арыштаваныя або выдаленыя з Эўропы яшчэ ў 2015 годзе, то бок у пэрыядзе, калі Ісламская дзяржава найбольш актыўна дзейнічала на эўрапейскім кантынэнце.
Са справаздачы вынікае, што большасьць з затрыманых выйдзе на волю да 2023 году. Экспэрты асьцерагаюцца, што яны могуць стаць арганізатарамі новай хвалі джыхаду ў Эўропе й рэкамэндуюць пашырыць супрацу спэцслужбаў краінаў ЭЗ па гэтай справе.
Экспэрты апрацавалі нават профіль эўрапейскага джыхадыста. Гэта адносна малады мужчына (каля 30 гадоў), слаба адукаваны, беспрацоўны. Вельмі часта ў мінулым ён пабываў у Іраку або Сырыі. Ён нарадзіўся ў Эўразьвязе й паступова радыкалізаваў свае погляды.
„Апрача тых, хто быў заангажаваны ў джыхад у поўнай ступені, былі таксама й тыя, каго арыштавалі за кансьпірацыю, перадачу грошай, ці дапамогу тым, хто хаваўся”, - кажа Кацпэр Рэнкавэк.
Пасьля 2015 годзе многія тэрарысты апынуліся ў эўрапейскіх турмах, дзе наладзілі новыя кантакты й прыцягнулі да джыхаду іншых. Гэта яны пасьля выхаду на волю стануць сур’ёзнай пагрозай, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Да 2023 году з эўрапейскіх турмаў будуць вызваленыя больш за 100 джыхадыстаў. У гэткай сытуацыі службы краінаў ЭЗ павінны падрыхтавацца да пагрозы з боку „вэтэранаў эўрапейскага джыхаду”. Пра гэта папярэджвае агучаны сёньня Даклад GLOBSEC Policy Instytut, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

Міжнародная каманда спэцыялістаў прааналізавала дадзеныя на тэму арыштаваных за тэрарызм радыкалаў, якія ўтрымліваюцца ў турмах 10 краін Эўразьвязу. У асноўным гаворка ідзе пра Францыю, Вялікабрытанію, Гішпанію, Італію, Аўстрыю, Бэльгію, Баўгарыю, Нідэрлянды, Ірляндыю й Нямеччыну. Польшча ў гэтым дасьледаваньні не бралася пад увагу.

„Адзінкавыя асобы, абвінавачаныя ў тэрарызьме, гэта прадстаўнікі польскай дыяспары ў Нямеччыне й Нарвэгіі. У самой Польшчы вэтэранаў джыхаду няма”, - кажа кіраўнік дасьледчай групы Кацпэр Рэнкавэк (Kacper Rękawek).

Сярод 197 „герояў” справаздачы частка загінула, іншыя былі арыштаваныя або выдаленыя з Эўропы яшчэ ў 2015 годзе, то бок у пэрыядзе, калі Ісламская дзяржава найбольш актыўна дзейнічала на эўрапейскім кантынэнце.

Са справаздачы вынікае, што большасьць з затрыманых выйдзе на волю да 2023 году. Экспэрты асьцерагаюцца, што яны могуць стаць арганізатарамі новай хвалі джыхаду ў Эўропе й рэкамэндуюць пашырыць супрацу спэцслужбаў краінаў ЭЗ па гэтай справе.

Экспэрты апрацавалі нават профіль эўрапейскага джыхадыста. Гэта адносна малады мужчына (каля 30 гадоў), слаба адукаваны, беспрацоўны. Вельмі часта ў мінулым ён пабываў у Іраку або Сырыі. Ён нарадзіўся ў Эўразьвязе й паступова радыкалізаваў свае погляды.

„Апрача тых, хто быў заангажаваны ў джыхад у поўнай ступені, былі таксама й тыя, каго арыштавалі за кансьпірацыю, перадачу грошай, ці дапамогу тым, хто хаваўся”, - кажа Кацпэр Рэнкавэк.

Пасьля 2015 году многія тэрарысты апынуліся ў эўрапейскіх турмах, дзе наладзілі новыя кантакты й прыцягнулі да джыхаду іншых. Гэта яны пасьля выхаду на волю стануць сур’ёзнай пагрозай, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт