Logo Polskiego Radia
Print

Паляк, якога памылкова пасадзілі на 18 гадоў, патрабуе 5 млн дал. кампэнсацыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2018 13:06
«Напрацягу 18 гадоў тараканы і пацукі, якіх у турмах мноства, мелі большыя правы, чым я», - гаворыць мужчына.
PAP/Paweł Supernak

Gazeta Wyborcza
Паляк, які несправядліва прасядзеў у турме 18 гадоў, будзе патрабаваць ад дзяржавы 18 мільёнаў злотых (5 мільёнаў даляраў). «Напрацягу 18 гадоў тараканы і пацукі, якіх у турмах мноства, мелі большыя правы, чым я», – успамінае Томаш Камэнда, які амаль дзьве дэкады прасядзеў у турме за забойства, якога не зрабіў. Яго асудзілі ў 2014 годзе за гвалт і забойства 15-ці гадовай дзяўчыны. Сёньня няма сумневаў у тым, што пад увагу не былі ўзятыя доказы яго невіноўнасьці. Мужчыну выпусьцілі з турмы ў гэтым годзе.
Томаш Камэнда будзе патрабаваць ад дзяржавы 18 мільёнаў злотых кампэнсацыі. «Гэта мільён за кожны год, 2700 злотых за кожны з 6570 дзён, якія ён правёў за кратамі. Ён мае на іх поўнае права, за зьнішчанае маладое жыцьцё», – гаворыць адвакат мужчыны прафэсар Зьбігнеў Цьвёнкальскі.
Сёньня Камэнда жыве на дапамогу, прызнаную яму прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. «Я бы хацеў пайсьці на працу. Можа нават у аўтамыйцы. Я там працаваў перад тым, як трапіў у турму. Я любіў гэтую працу», – расказвае Томаш Камэнда. Мужчына хацеў бы таксама заснаваць сям’ю, але пакуль ён «на гэта не гатовы».
......

Gazeta Wyborcza: Паляк, які несправядліва прасядзеў у турме 18 гадоў, будзе патрабаваць ад дзяржавы 18 мільёнаў злотых (5 мільёнаў даляраў). «Напрацягу 18 гадоў тараканы і пацукі, якіх у турмах мноства, мелі большыя правы, чым я», – успамінае Томаш Камэнда, які амаль дзьве дэкады прасядзеў у турме за забойства, якога не зрабіў.

Яго асудзілі ў 2014 годзе за гвалт і забойства 15-ці гадовай дзяўчыны. Сёньня няма сумневаў у тым, што пад увагу не былі ўзятыя доказы яго невіноўнасьці. Мужчыну выпусьцілі з турмы ў гэтым годзе.

Томаш Камэнда будзе патрабаваць ад дзяржавы 18 мільёнаў злотых кампэнсацыі. «Гэта мільён за кожны год, 2700 злотых за кожны з 6570 дзён, якія ён правёў за кратамі. Ён мае на іх поўнае права, за зьнішчанае маладое жыцьцё», – гаворыць адвакат мужчыны прафэсар Зьбігнеў Цьвёнкальскі.

Сёньня Камэнда жыве на дапамогу, прызнаную яму прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. «Я бы хацеў пайсьці на працу. Можа нават у аўтамыйцы. Я там працаваў перад тым, як трапіў у турму. Я любіў гэтую працу», – расказвае Томаш Камэнда. Мужчына хацеў бы таксама заснаваць сям’ю, але пакуль ён «на гэта не гатовы».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт