Logo Polskiego Radia
Print

Graf Zeppelin - адзіны авіяносец Гітлера

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2018 18:37
  • гісторыя.mp3
На авіяносцы плянавалася разьмясьціць 30 зьнішчальнікаў Messerschnitt Me 109T ды 12 штурмавікоў Junkers Ju 87C.
Авіяносец Graf Zeppelin, сьнежань 1938 годуАвіяносец Graf Zeppelin, сьнежань 1938 годуcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы – пра малавядомы фрагмэнт гісторыі Другой сусьветнай вайны й Трэцяга Рэйху. Ня ўсе аматары гісторыі ведаюць, што гітлераўская Нямеччына плянавала пабудаваць авіяносцы. Больш за тое, адзін карабель быў нават спушчаны на ваду.
Дзеяньні Крыгсмарынэ падчас Другой сусьветнай вайны перш за ўсё асацыююцца зь вялікімі лінкарамі тыпу Bismarck i Tirpitz ды падводным флётам, які, выкарыстоўваючы тактыку так званых «воўчых зграй», быў найбольшай праблемай канвояў саюзьнікаў. Але ў гісторыі ВМФ Трэцяга Рэйху ёсьць старонка, якая мала вядомая аматарам ваеннай гісторыі.
Калі ў 1933 годзе Гітлер прыйшоў да ўлады, Бэрлін паступова пачаў падрыхтоўку да сусьветнай вайны. Годам пазьней канструктары пачалі працу над авіяносцам. Тады ж немцы выслалі сваіх спэцыялістаў у Японію, Вялікабрытанію й ЗША, каб яны атрымалі зьвесткі пра авіяносцы, бо менавіта гэтыя краіны дасягнулі найбольшых посьпехаў у будаўніцтве такога тыпу караблёў. Гаворыць доктар Адам Алейнік – выкладчык гдыньскай Акадэміі ваенна-марскіх сіл Польшчы. Запіс для каналу Polskie Radio 24.
Адам Алейнік: Карабель назвалі Graf Zeppelin, гэта было першае судна з сэрыі гітлераўскіх авіяносцаў. Ужо ў першай палове 1930-х гадоў немцы пачалі працу над плянамі па стварэньні вялікіх ваенна-марскіх сіл, якія дазволілі б Германіі панаваць на ўсіх марах і акіянах сьвету. Нагадаю, практычна з 1933 году Нямеччына рыхтавалася да сусьветнай вайны. Нямецкія інжынэры закончылі працу над авіяносцам Graf Zeppelin у 1938 годзе. Гэта быў найбуйнейшы нямецкі карабель, будаўніцтва якога пачалося перад Другой сусьветнай вайной. Калі брытанцы даведаліся пра пляны, то яны перапужаліся, бо зразумелі, што перавага – на боку Нямеччыны. Парадокс заключаецца ў тым, што Graf Zeppelin не дабудавалі, ён ніколі ня быў выкарыстаны паводле прызначэньня й над ім ніколі не залунаў ваенна-марскі сьцяг.
Карабель меў унушальныя памеры – больш за 262 м даўжыні й 31 мэтар шырыні. Плянавалася, што на авіяносцы разьвесьцяцца 30 зьнішчальнікаў Messerschnitt Me 109T ды 12 штурмавікоў Junkers Ju 87C. Карабель плянавалася ўзброіць шматлікімі зэнітнымі ўстаноўкамі, якія б яго ахоўвалі ад непрыяцельскіх атакаў з паветра.
Немцы плянавалі пабудаваць чатыры авіяносцы тыпу Graf Zeppelin. Разам зь лінкарамі яны мелі ствараць моцныя групы караблёў і быць супрацьвагай для брытанскай Royal Navy. Яшчэ да вайны Бэрлін плянаваў адрэзаць Вялікабрытанію й Францыю ад іх заморскіх калёній, каб пазбавіць Лёндан і Парыж сыравіны, перш за ўсё стратэгічнай.
І так, у 1938 годзе Graf Zeppelin быў спушчаны на ваду ў Кілі. Калі пачалася вайна, немцы адбуксавалі недабудаваны авіяносец у акупаваную польскую Гдыню, каб схаваць яго ад налётаў брытанскай авіяцыі. У 1943 годзе яго зноў адбуксавалі ў Кіль з мэтай дабудаваць, але недахоп сталі й эканамічныя праблемы Рэйху перакрэсьлілі гэтыя пляны. Пасьля гэтага авіяносец трапіў у Шчэцін. У канцы вайны ён зьнік і ніхто ня ведаў, што з караблём здарылася. І толькі ў 2007 годзе польскія навукоўцы выпадкова адкрылі авіяносец на дне Балтыкі. Па сёньняшні дзень дакладна невядома, хто яго затапіў – ці самі немцы, ці савецкія войскі.
Валеры Саўко

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт