Logo Polskiego Radia
Print

27 год таму нацыянальныя сымбалі займелі статус дзяржаўных

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.09.2018 12:55
  • 27 год таму нацыянальныя сымбалі займелі статус дзяржаўных.mp3
На зьмену камуністычнай сымболіцы прышлі герб Пагоня, радавод якога вядзецца з 13 стагодзьдзя, а таксама бела-чырвона-белы сьцяг.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў назву краіны ды новыя дзяржаўныя сымбалі.
27 год таму нацыянальныя сымбалі займелі статус дзяржаўных. На зьмену камуністычнай сымболікі прышлі старажытны герб Пагоня, радавод якога вядзецца з 13 стагодзьдзя, а таксама бела-чырвона-белы белы сьцяг. Гэны сьцяг нарадзіў у ліхалецьці Першай Сусьветнай вайны й грамадзянскай вайны ў 1917 годзе.
Яшчэ падчас паразы маскоўскага путчу ГКЧП 24 жніўня 1991 года дэпутат Вярхоўнага Савету ад Беларускага Народнага Фронту Галіна Сямдзянава ўнесла бела-чырвона-белы сьцяг у Авальную залю Дому ўраду.
Менавіта ў той час Сэсія Вярхоўнага Савета БССР надала Дэклярацыі аб дзяржаўнымі сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу, тым самы абвясьціўшы незалежнасьць Беларусі.
І толькі праз тры тыдні фактычнай незалежнасьці заканадаўчы орган Беларусі Вярхоўны Савет узяўся за зьмену назвы краіны, а таксама за зацьвярджэньне сымбаляў новай дзяржавы. 19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», а таксама аб назьве краіны.
У адпаведнасьці з гэтымі законамі краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь і была ўведзеная новая дзяржаўная сымболіка – бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».
Кандыдат гістарычных навук, дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Алег Анатольевіч Трусаў узгадвае, якім чынам спрэс камуністычны парлямэнт зацьвердзіў новую дзяржаўную сымболіку.
Сябра прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня Мечыслаў Іванавіч Грыб абвяргае міт аб тым, што прыняцьце новай дзяржаўнай сымболікі выклікала абурэньне ў беларускім грамадзтве.
Выказваньні ўдзельнікаў гістарычнай падзеі слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
Эдуард Жолуд

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў назву краіны ды новыя дзяржаўныя сымбалі.

На зьмену камуністычнай сымболіцы прышлі старажытны герб Пагоня, радавод якога вядзецца з 13 стагодзьдзя, а таксама бела-чырвона-белы белы сьцяг. Гэны сьцяг нарадзіў у ліхалецьці Першай Сусьветнай вайны й грамадзянскай вайны ў 1917 годзе.

Яшчэ падчас паразы маскоўскага путчу ГКЧП 24 жніўня 1991 года дэпутат Вярхоўнага Савету ад Беларускага Народнага Фронту Галіна Сямдзянава ўнесла бела-чырвона-белы сьцяг у Авальную залю Дому ўраду. Менавіта ў той час Сэсія Вярхоўнага Савета БССР надала Дэклярацыі аб дзяржаўнымі сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу, тым самы абвясьціўшы незалежнасьць Беларусі.

І толькі праз тры тыдні фактычнай незалежнасьці заканадаўчы орган Беларусі Вярхоўны Савет узяўся за зьмену назвы краіны, а таксама за зацьвярджэньне сымбаляў новай дзяржавы. 19 верасьня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы «Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь» ды «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», а таксама аб назьве краіны.

У адпаведнасьці з гэтымі законамі краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь і была ўведзеная новая дзяржаўная сымболіка – бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

Кандыдат гістарычных навук, дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня Алег Анатольевіч Трусаў узгадвае, якім чынам спрэс камуністычны парлямэнт зацьвердзіў новую дзяржаўную сымболіку.

Сябра прэзыдыюму Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня Мечыслаў Іванавіч Грыб абвяргае міт аб тым, што прыняцьце новай дзяржаўнай сымболікі выклікала абурэньне ў беларускім грамадзтве.

Выказваньні ўдзельнікаў гістарычнай падзеі слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт