Logo Polskiego Radia
Print

У Крамля ёсьць новы плян для Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.09.2018 14:57
Расейскія СМІ вяртаюцца да тэмы Саюзу Беларусі й Расеі.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

У Крамля ёсьць новы плян для Беларусі
Расейскія СМІ вяртаюцца да тэмы Саюзу Беларусі й Расеі.
Надоечы расейскія імпэрыялісты з арганізацыі „Саюз” правялі ў Беларусі чарговы зьезд грамадзкай ініцыятывы, на гэты раз у Горадні. У адрозьненьне ад дзяржаўных беларускі СМІ, гэтай падзеі не праігнаравала прапагандысцкае агенцтва „Спутник” , паведамляе „Rzeczpospolita”. У менскай студыі расейскай радыёстанцыі кіраўнік „Саюза” Сяргей Бабурын тлумачыў, што вырашыў арганізаваць зьезд ініцыятывы менавіта 17 верасьня, таму што, паводле яго, у гэты дзень адбылося „аб’яднаньне” Беларусі. Ён таксама пераконваў, што інтэграцыя ў рамках Саюзу Беларусі й Расеі - адзіны „спосаб выжыць”.
Бабурын на працягу многіх гадоў займаецца прасоўваньнем ідэі інтэграцыі краін былога Савецкага Саюза. У 2014 годзе ён атрымаў ад Уладзіміра Пуціна мэдаль „За вызваленьне Крыма й Севастопаля”.
Вядомы беларускі блёгер Эдуард Пальчыс нагадвае, што на працягу многіх гадоў ніхто не згадваў пра СБіР і, здавалася, што ўсе ўжо забыліся пра ідэю саюзнай дзяржавы.
„У апошні час гэтая тэма набірае моцныя абароты ў расейскіх СМІ. „Спутник” прасоўваецца ў сацыяльных сетках у Беларусі, а нават купляе розныя віды тэматычных груп. Ён падкупіў нават шматлікіх журналістаў, у тым ліку незалежных”, - кажа Пальчыс у размове з газэтай „Rzeczpospolita”.
Шмат сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка трапіў у сваю ўласную пастку. Кіраўнік Беларусі неаднаразова ўспамінаў, што гэта ён пераканаў тагачаснага расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына, каб у 1997 годзе паклікаць Саюз Беларусі й Расеі. Сьведкі тагачасных падзеяў кажуць, што падтрымліваючы настолькі глыбокую інтэграцыю з Масквой, Лукашэнка хацеў замяніць на пасадзе хворага Ельцына.
аз

Надоечы расейскія імпэрыялісты з арганізацыі „Саюз” правялі ў Беларусі чарговы зьезд грамадзкай ініцыятывы, на гэты раз у Горадні. У адрозьненьне ад дзяржаўных беларускі СМІ, гэтай падзеі не праігнаравала прапагандысцкае агенцтва „Спутник” , паведамляе „Rzeczpospolita”.

У менскай студыі расейскай радыёстанцыі кіраўнік „Саюза” Сяргей Бабурын тлумачыў, што вырашыў арганізаваць зьезд ініцыятывы менавіта 17 верасьня, таму што, паводле яго, у гэты дзень адбылося „аб’яднаньне” Беларусі. Ён таксама пераконваў, што інтэграцыя ў рамках Саюзу Беларусі й Расеі - адзіны „спосаб выжыць”.

Бабурын на працягу многіх гадоў займаецца прасоўваньнем ідэі інтэграцыі краін былога Савецкага Саюза. У 2014 годзе ён атрымаў ад Уладзіміра Пуціна мэдаль „За вызваленьне Крыма й Севастопаля”.

Вядомы беларускі блёгер Эдуард Пальчыс нагадвае, што на працягу многіх гадоў ніхто не згадваў пра СБіР і, здавалася, што ўсе ўжо забыліся пра ідэю саюзнай дзяржавы.

„У апошні час гэтая тэма набірае моцныя абароты ў расейскіх СМІ. „Спутник” прасоўваецца ў сацыяльных сетках у Беларусі, а нават купляе розныя віды тэматычных груп. Ён падкупіў нават шматлікіх журналістаў, у тым ліку незалежных”, - кажа Пальчыс у размове з газэтай „Rzeczpospolita”.

Шмат сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка трапіў у сваю ўласную пастку. Кіраўнік Беларусі неаднаразова ўспамінаў, што гэта ён пераканаў тагачаснага расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына, каб у 1997 годзе паклікаць Саюз Беларусі й Расеі. Сьведкі тагачасных падзеяў кажуць, што падтрымліваючы настолькі глыбокую інтэграцыю з Масквой, Лукашэнка хацеў замяніць на пасадзе хворага Ельцына.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт