Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі выбарцы стаміліся ад уладаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2018 16:15
  • выбарцы стаміліся.mp3
У верасьні ў шэрагу рэгіёнаў Расеі адбыліся выбары губэрнатараў.
GlowimagesGlowimagesFoto: glowimages.com

Улады зрабілі ўсё, каб на выбары не пусьціць апазыцыю, але насельніцтва і так прагаласавала супраць праўладных кандыдатаў.

Крэмль рабіў усё, каб выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, каб перамогу атрымалі маскоўскія стаўленьнікі. Аднак гэты сцэнар не спрацаваў. У шэрагу рэгіёнаў людзі галасавалі за невядомых кандыдатаў у знак пратэсту супраць палітыкі Крамля. Так, ва Ўладзімірскай ды Хабараўскай абласьцях перамаглі кандыдаты ад ЛДПР, якія рабілі ўсё, каб іх ня выбралі. Яны хаваліся ад выбарцаў, заяўлялі пра гатоўнасьць увайсьці ў кааліцыйны ўрад з губэрнатарам ад «Адзінай Расеі».

Аднак жыхары гэтых рэгіёнаў настолькі стаміліся ад нязьменнасьці ўлады, што галасавалі за любую альтэрнатыву. У Хакасіі кандыдат ад крамлёўскай партыі быў вымушаны зьняцца з выбараў у другім туры, а ў Прымор’і ЦВК адмяніла вынікі выбараў пасьля адкрытай фальсыфікацыі ў карысьць кандыдата ад «Адзінай Расеі».

Расейскія СМІ пішуць, што гэта пратэст жыхароў супраць пэнсійнай рэформы, нязьменнасьці ўладаў ды карупцыі. Маўляў, расейцы ўсё больш і больш стамляюцца ад палітыкі Крамля, якая прывяла краіну да эканамічнай стагнацыі.

Разам з тым, людзі не выходзяць пратэставаць і адстойваць свой выбар на вуліцы. Ці пачуюць у Крамлі незадавальненьне расейцаў? Ці Масква мае рэсурсы, каб паправіць дабрабыт сваіх грамадзян? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт