Logo Polskiego Radia
Print

У краіне налічвалася больш за 37 тыс. дзяржаўных служачых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.10.2018 14:59
  • 37 тыс. дзяржаўных служачых.mp3
"Беларусь – гэта краіна міліцыянтаў і чыноўнікаў", - гаворыць палітоляг Павал Усаў.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Белстат апублікаваў дадзеныя аб узроўні адукацыі беларускіх чыноўнікаў. Больш за паўсотні беларускіх чыноўнікаў скончылі толькі школу. Паводле статыстыкі, па стане на 1 сьнежня 2017 года ў краіне налічвалася 37 159 дзяржаўных служачых.
П. Усаў: Беларусь – гэта краіна міліцыянтаў і чыноўнікаў. У краіне каля 100 тысяч супрацоўнікаў МУС і каля 40 тысяч чыноўнікаў. Гэтая лічба не ўкладваецца ў спробу мадэрнізаваць адміністратыўны апарат Беларусі. Трэба разумець, што чыноўнікі разам з міліцыянтамі – гэта асноўнае апірышча палітычнай сыстэмы. Міліцыя ахоўвае гэтую сыстэму ад спробаў зьмен звонку, а чынавенства стабілізуе гэтую сыстэму знутры. Таму, напэўна, ня зьменіцца колькасьць чыноўнікаў, якія зьяўляюцца галоўнымі спажыўцамі фінансавых рэсурсаў разам з міліцыянтамі. Па-другое, гэты апарат будзе яшчэ большым цяжарам для сыстэмы ў Беларусі і грамадзтва. Сёньня чыноўнік – гэта ня толькі працаўнік, але асоба з большага ідэалягічна адданая сыстэме. Чыноўнікі будуць рабіць усё, каб гэтая сыстэма жыла як мага даўжэй. Бо з палітычнымі зьменамі напэўна скарацілася б колькасьць чыноўнікаў. З іншага боку, нават у параўнаньні з некаторымі краінамі Захаду Беларусь ня так моцна бюракратызаваная.

У далучаным гукавым файле камэнтар палітоляга да візыту А. Лукашэнкі ў Душанбэ, а таксама прэзэнтацыі двух дакладаў аб правах чалавека у Беларусі - афіцыйнага і альтэрнатыўнага.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт