Logo Polskiego Radia
Print

Кампазытар Караль Шыманоўскі - авангард польскай музыкі ХХ стагодзьдзя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.10.2018 09:12
  • Szymanowski.mp3
Караль Мацей Шыманоўскі – адзін зь вядомейшых польскіх кампазытараў, якога спэцыялісты ставяць у адзін шэраг з Фрыдэрыкам Шапэнам.
Караль Шыманоўскі разам зь сястрой, опэрнай сьпявачкай Станіславай Шыманоўскай-Корвін, Закапанэ, 1931 год Караль Шыманоўскі разам зь сястрой, опэрнай сьпявачкай Станіславай Шыманоўскай-Корвін, Закапанэ, 1931 год Narodowe Archiwum Cyfrowe

Караль Шыманоўскі – адзін зь вядомейшых польскіх кампазытараў і авангардных музыкантаў, якога спэцыялісты ставяць у адзін шэраг з Фрыдэрыкам Шапэнам.
Караль Мацей Шыманоўскі нарадзіўся 3 кастрычніка 1881 году ў маёнтку Тымашоўка на Ўкраіне ў Чаркаскай вобласьці ў дваранскай сям’і. Сям’я будучага кампазытара несумненна паўплывала на яго жыцьцёвы выбар: бацька Караля граў на фартэпіяна й віялянчэлі, брат Фэлікс быў кампазытарам, а сястра Станіслава Шыманоўска-Корвін – опэрнай сьпявачкай.
1901 год стаў важным у жыцьці Шыманоўскага: здаўшы экзамены на атэстат сталасьці, ён прыехаў у Варшаву, дзе й рабіў першыя крокі ў музычным жыцьці. Са сваімі рукапісамі ён накіраваўся да Эміля Млынарскага, заснавальніка й дырэктара Нацыянальнай філярмоніі. Цікава тое, што Млынарскі ня ўбачыў таленту ў маладога кампазытара й не захацеў зь ім супрацоўнічаць. Шыманоўскі вырашыў не паддавацца: пачаў браць урокі ў вядомых мызыкантаў і кампазытараў, адначасова знаёмячыся з Варшавай і варшаўскім бамондам. І паступова разьвіваў свой музычны талент.
У 1903-1905 гадах жыў у Бэрліне. Там пазнаёміўся з Рыхардам Штраусам, які стаў яго настаўнікам на пачатку кар’еры. Шыманоўскі пад уплывам славутага нямецкага кампазытара пачаў пісаць свае першыя сымфоніі. Пры гэтым ён спалучаў клясычнае гучаньне стылю Шапэна з сучаснай польскай музыкай, выкарыстоўваючы таксама рэгіянальныя матывы.
У 1930 годзе Караль Шыманоўскі стаў рэктарам Варшаўскай музычнай кансэрваторыі. Яго студэнты згадвалі, што ён стараўся ім перадаць як мага большую любоў да музыкі. Кампазытар запрашаў на заняткі сваіх калегаў з розных эўрапейскіх краін, у тым ліку вядомых музычных творцаў, арганізоўваў канцэрты й іншыя культурныя мерапрыемствы.
Акрамя таго, як згадвалі яго сучасьнікі, ён заўсёды быў добра й з густам апрануты, а любімым колерам Шыманоўскага быў шэры. Людзі з эпохі ўспаміналі, што славуты кампазытар аднойчы зьявіўся апрануты ў шэры касьцюм, вішнёвага колеру гальштук, да гэтага была заколка да гальштука з жэмчугам, і начышчаныя туфлі. І заўсёды Караль Шыманоўскі ўсьміхаўся – яго мала хто бачыў у дрэнным настроі.
У пэрыяд, калі быў рэктарам музычнай ВНУ, Шыманоўскі даведаўся, што хварэе тубэркулёзам. Ён пераехаў у горны курорт Закапанэ ў Татрах для чыстага горнага паветра. Адтуль часта езьдзіў на лячэньне ў Швэйцарыю. Памёр у Лязане падчас аднаго з такіх выездаў 29 сакавіка 1937 году. За творчасьць і працу на карысьць польскай культуры прэзыдэнт Польшчы Ігнацы Масьціцкі ўзнагародзіў Караля Шыманоўскага Вялікай стужкай Ордэну адраджэньня Польшчы пасьмяротна.
вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт