Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адбываецца конкурс сацыяльных наватараў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.10.2018 16:12
  • конкурс сацыяльных наватараў.mp3
Для многіх гэта магчымасьць атрымаць экспэртную падтрымку ды фінансы на рэалізацыю сваіх ідэй.
Foto: www.socialweekend.by

На пачатку кастрычніка прайшло галасаваньне па праектах у рамках праграмы Social Weekend. Гэта магчымасьць для сацыяльных наватараў з усёй краіны атрымаць экспэртную падтрымку ды фінансы на рэалізацыю сваіх ідэй.

Social Weekend – гэта праграма, якая ладзіцца ў Беларусі ўжо некалькі год. У рамках дадзенай ініцыятывы грамадзкія праекты, мэта якіх палепшыць жыцьцё ў сваім атачэньні, выносяцца на народнае галасаваньне. 20 пераможцаў галасаваньня, таксама 20 праектаў выбраных адмыслоўцамі, праходзяць у ¼ фіналу, што азначае для іх магчымасьць навучаньня са спэцыялістамі ды магчымасьць пазмагацца за прызавы фонд у памеры 50 000 беларускіх рублёў.

Сёлета на конкурс пададзена амаль 200 праектаў з усёй Беларусі, ад наватараў з Браслава, Заслаўля, Оршы, Сьветлагорска, Любані ды іншых беларускіх гарадоў.

Галасаваньне праходзіла з 3 па 7 кастрычніка. Пра конкурс ды першыя вынікі галасаваньня мы папрасілі распавесьці PR-мэнэджэра Social Weekend Анастасію Пішчанкову.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт