Logo Polskiego Radia
Print

Сьвет павінен заплаціць высокую цану за выратаваньне клімату

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2018 15:32
  • Клімат ААН.mp3
Навукоўцы з ААН заклікалі прысьпешыць барацьбу са зьменамі клімату ў сьвеце.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукоўцы з ААН заклікалі прысьпешыць барацьбу са зьменамі клімату ў сьвеце. Спэцыяльная група экспэртаў напісала ў падрыхтаваным дакладзе, што парыскае экалягічнае пагадненьне, прынятае тры гады таму, зьяўляецца недастатковым. Падрыхтаваны навукоўцамі дакумэнт будзе асновай для кліматычнага саміту, які ў сьнежні пройдзе ў польскіх Катавіцах.
У кліматычным паразуменьні з Парыжа лідары большасьці краін у сьвеце ўзялі на сябе абавязак прадпрымаць такія захады, каб у выніку сярэдняя тэмпэратура ў сьвеце вырасла максымум на 2 градусы ў параўнаньні з прамысловай эпохай. У новым дакумэнце навукоўцы даказваюць, што барацьбу са зьменамі клімату трэба яшчэ больш прысьпешыць, каб тэмпэратура вырасла прынамсі на 1,5 градусы.
«Калі мы здолеем дасягнуць мэту – 1,5 градусы, то зьмены клімату закрануць на 420 мільёнаў людзей менш, чым у выпадку 2 градусаў», – аргумэнтуе кіраўнік Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі Пэтэры Тарас.
Навукоўцы, які апрацавалі даклад, сьцьвярджаюць, што гэта апошні званок, каб увесьці канкрэтныя зьмены ў сьвеце. Перад усім трэба зьменшыць выкіды дыяксіду вугляроду ў паветра ажно на 45%, а большасьць энэргіі атрымліваць з абнаўляльных крыніц. Навукоўцы падкрэсьліваюць, што зьмены ня будуць танныя, бо толькі ў энэргетычным сэктары яны могуць скласьці 2,5 мільярда даляраў у год. Паводле вучоных, яны зьяўляюцца неабходнымі, каб пазьбегнуць катаклізму на Зямлі.
Даклад рыхтавалі амаль 100 навукоўцаў з 40 краін. Пад увагу былі ўзятыя шэсьць тысяч навуковых публікацый, а канчатковы зьмест справаздачы кансультаваўся з іншымі навукоўцамі і палітыкамі, адказнымі ў паасобных краінах за барацьбу са зьменамі клімату.
У барацьбе са зьменамі клімату не малую ролю адыгрываюць выкіды выхлапных газаў з транспарту. Цяпер гэтае пытаньне абмяркоўваюць краіны ЭЗ. Міністры аховы навакольнага асяродзьдзя краін ЭЗ на сустрэчы ў Люксэмбургу спрабуюць вызначыць супольную пазыцыю ў справе абмежаваньня выкідаў выхлапных газаў з новых аўтамабіляў. Калі згода будзе дасягнутая, то можна будзе распачаць перамовы з Эўрапейскім парлямэнтам у справе канчатковай формы пагадненьня. На мінулым тыдні эўрадэпутаты прынялі пазыцыю ў справе.
Прапанова ЭК – гэта абмежаваньне на 30% выкідаў дыяксіду вугляроду з новых легкавых аўтамабіляў і лёгкіх грузавікоў на тэрыторыі ЭЗ да 2030 году.
Эўрапейскі парлямэнт на мінулым тыдні завастрыў гэтую прапанову і павысіў вызначаную мэту да 40%.
Чалецкія краіны ў гэтай справе падзеленыя – перадае карэспандэнтка Польскага радыё ў Брусэлі Бэата Пламэцка.
Б. Пламэцка: Скандынаўскія краіны і Францыя мяркуюць, што трэба ставіць высокія задачы. Польшча гатовая падтрымаць прапанову Эўракамісіі, але не пагаджаецца на павышэньне мэты да 40%, паколькі баіцца зьвязаных з гэтым высокіх коштаў і страты месцаў працы ў аўтамабільным сэктары. Варшава аргумэнтуе, што аўтамабілі з нізкім узроўнем выхлапных газаў будуць даражэйшымі і многія ня змогуць дазволіць сабе такую пакупку. Гэта ў сваю чаргу можа прывесьці да павелічэньня імпарту ўжываных аўтамабіляў, якія выкідваюць у паветра значна больш дыяксіду вугляроду, чым новыя аўтамабілі.
Падрыхтаваны навукоўцамі дакумэнт будзе асновай для кліматычнага саміту, які ў сьнежні (3-14 чысла) пройдзе ў польскіх Катавіцах. У ім удзел прыме каля 30 тысяч удзельнікаў з амаль 200 краін сьвету. Паседжаньне будзе тычыцца глябальнай аховы клімату. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі ўрадаў, дыпляматы, навукоўцы, актывісты і прадстаўнікі многіх іншых груп, для якіх ахова навакольнага асяродзьдзя мае вялікае значэньне.
Кліматычныя саміты ААН, гэтак званыя COP (Conference of the Parties) – гэта глябальныя канфэрэнцыі, падчас якіх узгадняюцца крокі на карысьць кліматычнай палітыкі.

Спэцыяльная група экспэртаў напісала ў падрыхтаваным дакладзе, што парыскае экалягічнае пагадненьне, прынятае тры гады таму, зьяўляецца недастатковым. Падрыхтаваны навукоўцамі дакумэнт будзе асновай для кліматычнага саміту, які ў сьнежні пройдзе ў польскіх Катавіцах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт