Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя абвяшчае конкурс «Сіні бурак» за правалы супрацоўнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.10.2018 15:35
На конкурс будуць высунутыя абсурдныя, сьмешныя, неразважныя рашэньні паліцыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Конкурс «Сіні бурак» абвясьціў Незалежны прафсаюз супрацоўнікаў паліцыі (NSZZ Policjantów). Мэта конкурсу – клеймаваць прафэсійныя правалы. Адзначым, што на польскай мове слова «бурак», акрамя біялягічнага значэньня, мае й іншае: у Польшчы «бурак» тое ж самае, што па-беларуску «лох». А «Сіні бурак» таму, што ў польскай паліцыі форма сіняга колеру.

На конкурс «Сіні бурак» могуць быць высунутыя абсурдныя, сьмешныя, неразважныя рашэньні, сытуацыі й паводзіны супрацоўнікаў паліцыі й іх начальнікаў, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

«Праца паліцыі, фактычна, кожны дзень прыносіць навіны, ад якіх у нас вочы робяцца вялікімі, або выклікае пусты сьмех. Часам жа страшна злуе», – такім чынам Галоўная ўправа прафсаюзу паліцыі тлумачыць сэнс конкурсу.

Намінацыі можна ўносіць на профілі прафсаюзу NSZZ Policjantów у Фэйсбуку ў некалькіх катэгорыях: начальнік, падначалены, палітык, напарнік на патрулі. Прапановы павінны мець саліднае абгрунтаваньне.

«Мы будзем іх правяраць, каб пазьбегнуць такой сытуацыі, што, напрыклад, хтосьці на злосьць падставіць свайго начальніка», – падкрэсьлівае старшыня прафсаюзу Славамір Канюшы.

Паводле ініцыятараў, конкурс ладзіцца не для сьмеху, а каб намінантам было сорамна, а прысуджэньне «Сіняга бурака» будзе доказам асуджэньня й ганьбы за рашэньне ці выказваньне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт