Logo Polskiego Radia
Print

Ці насільле ў сям'і ўплывае на кіраваньне дзяржавай?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2018 15:12
  • Ці насільле ў сям'і ўплывае на кіраваньне дзяржавай.mp3
Лукашэнка заявіў, што не зьяўляецца прыхільнікам таго, каб караць дзяцей, але дадаў, што часам гэтага не пазьбегнуць.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Лукашэнка заявіў, што не зьяўляецца прыхільнікам таго, каб караць дзяцей, але дадаў, што часам гэтага не пазьбегнуць. «Добрая папруга часам таксама карысная для дзіцяці. Віктар, як старэйшы, часта атрымліваў ад мяне». Фізычныя пакараньні дзецям Лукашэнка назваў «нашай традыцыяй, нашым жыцьцём, і мы будзем выхоўваць так, як трэба».
П. Усаў: Словы Лукашэнкі адлюстроўваюць ня столькі яго характар і сьветапогляд, колькі агульна патрыярхальна-аўтарытарную сыстэму, якая глыбока ўкаранілася ў беларускім грамадзтве, сьвядомасьці. Пра гэта сьведчыць факт, што выказваньне аб біцьці дзяцей, як форме выхаваньня, ня выклікала рэакцыі ў грамадзтве, акрамя часткі дэмакратычнай супольнасьці, якая агульна зьвязвае дэмакратыю з дэмакратычнасьцю ў выхаваньні і не прымае ўсялякае насільле. У такіх грамадзтвах як беларускае насільле зьяўляецца ключавым элемэнтам кіраваньня. Гэтае насільле праяўляецца ня толькі ў спосабах функцыянаваньня палітычнай сыстэмы і зьнішчэньня апазыцыі, але таксама агульна прасякае ўсё грамадзтва – ад сям'і і вышэй. Рэпрэсіі, як элемэнт насільля ў сямʼі, гэта фактар выхаваньня аўтарытарнай асобы, якой зьяўляецца Лукашэнка. Ён выхаваўся ў асяродзьдзі, дзе насільле было адным з галоўных элемэнтаў. Гэта паўплывала на грамадзтва.

ав

Слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт