Logo Polskiego Radia
Print

Маскву злуе палітыка Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.10.2018 17:22
Беларусь мусіць акрэсьліцца й зрабіць геапалітычны выбар.
У. Пуцін і А. ЛукашэнкаУ. Пуцін і А. ЛукашэнкаФота: president.gov.by

Уплывовае расейскае выданьне «Каммерсант» напісала, што беларуска-расейскія ўзаемадачыненьні праходзяць сур’ёзны крызыс. У верасьні Аляксандар Лукашэнка паехаў у Сочы пагаварыць з Пуціным «аб будучыні двухбаковых адносін». Аднак ніякага паразуменьня не было дасягнута. Наступная сустрэча заплянавана на пятніцу ў Магілёве.

«На гэты раз Расея паставіла ўмовы. Лукашэнка, як саюзьнік, мусіць зрабіць пэўныя крокі. Беларусь мусіць акрэсьліцца й зрабіць геапалітычны выбар», – сказаў RZ расейскі палітоляг Аляксей Мухін. «Каммерсант» напісаў: «Маскву злуе палітыка Лукашэнкі. Гаворка ідзе пра ягоныя гульні з Захадам і добрыя адносіны з Украінай».

Першы раз Лукашэнка здрадзіў Маскве ў 2008 годзе, калі Расея адарвала ад Грузіі Абхазію й Паўднёвую Асэтыю. Лукашэнка да сёньня не прызнаў незалежнасьці гэтых рэспублік.

Улады ў Менску жылі сабе ціха некалькі гадоў, пакуль Расея не захапіла Крым і не разгарнула вайну на Данбасе. Тады ляяльнасьці да Масквы ня стала другі раз. Да сёньня Беларусь афіцыйна не прызнала, што Крым належыць Расеі. Лукашэнка ўтрымлівае добрыя адносіны з Кіевам, аб чым сьведчыць рост гандлю з Украінай. Адначасова Менск ужо пэўны час спрабуе ацяпляць стасункі з Захадам.

Адначасова Беларусь чакае ад Расеі таннага газу й нафты па ўнутрырасейскіх коштах.

Усё сьведчыць пра тое, што Лукашэнка апынуўся ў пастцы сваёй палітыкі, якую ён гадамі выбудоўваў выключна на інтэграцыі з Расеяй. «Ніхто іншы ня дасьць яму такіх крэдытаў і такіх коштаў на нафту і газ», – кажа RZ беларускі палітоляг Валер Карбалевіч.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт