Logo Polskiego Radia
Print

Як жыць у сучасным сьвеце без смартфона

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.10.2018 10:23
  • у сучасным сьвеце без смартфону.mp3
Сёлета пабіты чарговы рэкорд: 68% жыхароў плянэты маюць мабільныя тэлефоны.
Foto: pixabay.com/CC0

Штодня па 6 гадзін яны праводзяць у віртуальным сьвеце. Аднак ёсьць людзі, якіх гэта насьцярожвае, яны называюць сябе прыхільнікамі «рэтра» ды жывуць без тэлефонаў.

Тэхналягічны прагрэс моцна прысьпешыў за апошнія гады. Найбольш яскрава гэта праяўляецца ў сфэры новых тэхналёгіі: інтэрнэту ды мабільнай сувязі. Больш за палова жыхароў плянэты (4,021 мільярды) ужо падлучана да Сеціва. Гадавы прырост складае 250 мільёнаў падлучэньняў. Лідарам стала Афрыка, дзе колькасьць карыстальнікаў Інтэрнэту павялічваецца на 20% у год.

Яшчэ больш людзей карыстаюцца мабільнай сувязьзю. Гэта 5,135 мільярды чалавек, што складае 68% ад 7,6 мільярдаў жыхароў плянэты. Зь іх у сацыяльных сетках рэгулярна сядзяць больш за 3 мільярды чалавек.

Увогуле апошнія дадзеныя GlobalWebIndex паказваюць, што ў Сеціве звычайны карыстальнік праводзіць 6 гадзін штодня, што ў маштабе плянэты азначае, што толькі за 2018 год чалавецтва ў віртуальным сьвеце правяло мільярд гадоў.

Ёсьць асобы, якіх гэта насьцярожвае, на іх думку, віртуальшчына ліквідуе звычайныя чалавечыя рухі ды практыкі як позіркі, дотыкі, размовы. Адзін зь – выкладнік Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзіслаў Іваноў.

Размову зь ім слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт