Logo Polskiego Radia
Print

Візыт Пуціна не абышоўся без сэнсацыі, якую справакаваў беларускі кіраўнік

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.10.2018 07:10
  • Палітычнае люстэрка 1710.mp3
«Лукашэнка зьдзяйсьняе антыканстытуцыйны акт», – мяркуе палітоляг Павал Усаў.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Візыт Пуціна не абышоўся без сэнсацыі, якую справакаваў беларускі кіраўнік. Калісьці ён казаў, што беларусы – гэта рускія са знакам якасьці. Цяпер ён сказаў, што Магілёўская вобласьць – гэта кавалак расейскай зямлі, а Магілёў больш расейскі, чым беларускі горад.
«Гаворачы такія словы, Лукашэнка зьдзяйсьняе антыканстытуцыйны акт», – мяркуе палітоляг Павал Усаў.
П. Усаў: Гэта можна нават назваць дзяржаўнай здрадай. Усё адбываецца на фоне таго, што ўвесь сьвет знаходзіцца ў стане гібрыднай вайны. Людзі з акружэньня Пуціна ня раз агучвалі патрабаваньні ў дачыненьні да Віцебскай і Магілёўскай воласьці. У гэтых умовах нібы незалежны кіраўнік незалежнай дзяржавы кажа пра тое, што гэтая тэрыторыя зьяўляецца часткай агрэсіўнага ўсходняга суседа, які намагаецца псэўдагістарычнымі фактамі абгрунтаваць свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да такіх краін як Украіна, Беларусь, Грузія. Лукашэнка фактычна дае карты ў рукі расейскім імпэрыялістам і экспансіяністам.
У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да візыту патрыярха Кірыла ў Беларусь.

Калісьці ён казаў, што беларусы – гэта рускія са знакам якасьці. Цяпер ён сказаў, што Магілёўская вобласьць – гэта кавалак расейскай зямлі, а Магілёў больш расейскі, чым беларускі горад.

«Гаворачы такія словы, Лукашэнка зьдзяйсьняе антыканстытуцыйны акт», – мяркуе палітоляг Павал Усаў.

П. Усаў: Гэта можна нават назваць дзяржаўнай здрадай. Усё адбываецца на фоне таго, што ўвесь сьвет знаходзіцца ў стане гібрыднай вайны. Людзі з акружэньня Пуціна ня раз агучвалі патрабаваньні ў дачыненьні да Віцебскай і Магілёўскай воласьці. У гэтых умовах нібы незалежны кіраўнік незалежнай дзяржавы кажа пра тое, што гэтая тэрыторыя зьяўляецца часткай агрэсіўнага ўсходняга суседа, які намагаецца псэўдагістарычнымі фактамі абгрунтаваць свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да такіх краін як Украіна, Беларусь, Грузія. Лукашэнка фактычна дае карты ў рукі расейскім імпэрыялістам і экспансіяністам.

У далучаным гукавым файле слухайце камэнтар да візыту патрыярха Кірыла ў Беларусь.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт