Logo Polskiego Radia
Print

У.Пуцін: Мы як пакутнікі трапім у рай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2018 16:14
  • На руінах імпэрыі 23.10.mp3
П. Усаў: Пуцін пераконвае расейцаў у іх маральнай вышэйшасьці над гнілым Захадам.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Сочы прайшла дыскусія міжнароднага клюбу «Валдай». Удзел у ёй прымалі палітыкі, экспэрты і журналісты з больш як 30 краін сьвету. На спатканьні ў Сочы быў і Ўладзімір Пуцін. Расейскі прэзыдэнт зрабіў лекцыю на тэму ядзернай зброі. Паводле яго, Расея зьяўляецца адной з буйнейшых ядзерных дзяржаў. Адначасова, паводле Пуціна, у «расейскай канцэпцыі няма выкарыстоўваньня ядзернай зброі прэвэнтыўна». Канцэпцыя Расеі – удар у адказ. І тут прагучала фраза, якая выклікала рознабаковую рэакцыю сярод камэнтатараў, а таксама ў інтэрнэце. А менавіта: «Так, у гэтай сытуацыі мы як бы чакаем, што ў дачыненьні да нас нехта прыменіць ядзерную зброю, самі нічога ня робім. Але тады агрэсар усё роўна павінен ведаць, што адплата непазьбежна, што ён будзе зьнішчаны. А мы – ахвяры агрэсіі, і мы як пакутнікі трапім у рай, а яны проста здохнуць, таму што нават раскаяцца не пасьпеюць«, – заявіў Уладзімір Пуцін.
Сытуацыю камэнтуе палітоляг і гісторык Павал Усаў. Скажыце, ці словы Пуціна былі выпадковымі, пад уплывам эмоцый, а можа добра прадуманым сьцьвярджэньнем?
П. Усаў: Пуцін выказвае тыя настроі, якія фарміраваліся ў расейскім грамадзтве апошнія 4 гады даволі інтэнсіўна. У чым праяўляюцца гэтыя настроі? Перш за ўсё, у фарміраваньні выключнасьці расейцаў і расейскага сьвету, іх маральнай вышэйшасьці над гнілым Захадам. Другі момант, фарміраваньне канцэпцыі мэсіянства. Гэтая канцэпцыя мае дзьве крыніцы. Першая, старая расейская канцэпцыя, што расейскі народ – сьвяты народ, які адлюстроўвае ў сабе хрысьціянскую сьвятасьць. Другая канцэпцыя мэсіянства выводзіцца з сусьветнай рэвалюцыі, распрацаваная яшчэ бальшавікамі, што Расея зьяўляецца ядром вызваленьня сьвету ад капіталістычнага нявольніцтва. На маю думку, маскоўскія ідэолягі вырашылі аб’яднаць гэтыя два элемэнты – хрысьціянскую сьвятасьць і ідэю вызваленьня сьвету ад нэгатыўных уплываў Захаду.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

У Сочы прайшла дыскусія міжнароднага клюбу «Валдай». Удзел у ёй прымалі палітыкі, экспэрты і журналісты з больш як 30 краін сьвету. На спатканьні ў Сочы быў і Ўладзімір Пуцін. Расейскі прэзыдэнт зрабіў лекцыю на тэму ядзернай зброі. Паводле яго, Расея зьяўляецца адной з буйнейшых ядзерных дзяржаў. Адначасова, паводле Пуціна, у «расейскай канцэпцыі няма выкарыстоўваньня ядзернай зброі прэвэнтыўна». Канцэпцыя Расеі – удар у адказ. І тут прагучала фраза, якая выклікала рознабаковую рэакцыю сярод камэнтатараў, а таксама ў інтэрнэце. А менавіта: «Так, у гэтай сытуацыі мы як бы чакаем, што ў дачыненьні да нас нехта прыменіць ядзерную зброю, самі нічога ня робім. Але тады агрэсар усё роўна павінен ведаць, што адплата непазьбежна, што ён будзе зьнішчаны. А мы – ахвяры агрэсіі, і мы як пакутнікі трапім у рай, а яны проста здохнуць, таму што нават раскаяцца не пасьпеюць», – заявіў Уладзімір Пуцін.

Сытуацыю камэнтуе палітоляг і гісторык Павал Усаў. Скажыце, ці словы Пуціна былі выпадковымі, пад уплывам эмоцый, а можа добра прадуманым сьцьвярджэньнем?

П. Усаў: Пуцін выказвае тыя настроі, якія фарміраваліся ў расейскім грамадзтве апошнія 4 гады даволі інтэнсіўна. У чым праяўляюцца гэтыя настроі? Перш за ўсё, у фарміраваньні выключнасьці расейцаў і расейскага сьвету, іх маральнай вышэйшасьці над гнілым Захадам. Другі момант, фарміраваньне канцэпцыі мэсіянства. Гэтая канцэпцыя мае дзьве крыніцы. Першая, старая расейская канцэпцыя, што расейскі народ – сьвяты народ, які адлюстроўвае ў сабе хрысьціянскую сьвятасьць. Другая канцэпцыя мэсіянства выводзіцца з сусьветнай рэвалюцыі, распрацаваная яшчэ бальшавікамі, што Расея зьяўляецца ядром вызваленьня сьвету ад капіталістычнага нявольніцтва. На маю думку, маскоўскія ідэолягі вырашылі аб’яднаць гэтыя два элемэнты – хрысьціянскую сьвятасьць і ідэю вызваленьня сьвету ад нэгатыўных уплываў Захаду.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт