Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары Емэну паміраюць ад голаду

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.10.2018 15:44
Штодня ад голаду памірае 130 емэнцаў ва ўзросьце менш за 5 гадоў. Летась ад голаду памерла 50 тысяч немаўлят.
PAP/EPA/YAHYA ARHAB

Жыхары Емэну паміраюць ад голаду
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый б'е трывогу вакол харчовай бясьпекі Емэну, паведамляе Gazeta Wyborcza. Паводле дадзеных ААН голад пагражае 14 мільёнам емэнцаў.
Макр Лоўкок, функцыянэр ААН, які адказвае за рэалізацыю гуманітарнай дапамогі, паведаміў Радзе Бясьпекі аб тым, што надыходзіць самая маштабная гуманітарная катастрофа за апошнія сто гадоў. У прыватнасьці чыноўнік ААН заявіў: «Емэн стаў перад абліччам сапраўднай катастрофы, хутка яго жыхары пачнуць масава паміраць ад голаду. 14 мільёнаў чалавек, то-бок палова насельніцтва краіны, ужо амаль цалкам залежаць ад паставак гуманітарнай дапамогі. Без паставак гэтай дапамогі людзі наўпрост не выжывуць», – заявіў Марк Лоўкок.
Экспэрты ня маюць сумневу ў тым, што голад хутка пачне сваё багатае жніво ў Емэне. Катастрафічнае гуманітарная сытуацыя выкліканая тым, што з-за грамадзянскай вайны ў краіне рэгулярна блякуюцца парты й аэрадромы. Нават у выпадку пасьпяховай прыбыцьця харчоў, бясконцыя баі не дазваляюць даставіць правіянт галадаючым. Нагадаем, грамадзянская вайна ў Емэне працягваецца ўжо тры гады.
Лекары, якія заангажаваныя ў дапамогу галадаючым, паведамляюць аб тым, што рэзка павялічваецца колькасьць сьмярцей выкліканых недаяданьнем. Асабліва моцна недахоп ежы ўплывае на павелічэньня колькасьці сьмярцей сярод дзяцей. Паводле ААН, штодня ад голаду памірае 130 емэнцаў ва ўзросьце менш за 5 гадоў. Летась ад голаду памерла 50 тысяч емэнскіх немаўлят.
Нягледзячы на жахлівыя паказчыкі сьмертнасьці ў Емэне, праўдападобна, гэта статыстыка не адпавядае рэчаіснасьці. Большасьць устаноў аховы здароўя Емэна зачыненыя, а людзі паміраюць ва ўласных дамах. Факты іх сьмерці не фіксуюцца і адпаведна не трапляюць у статыстычныя справаздачы.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт