Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пачынаецца Мюнхэнская канфэрэнцыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2018 07:10
"Гэта спроба збалянсаваць палітычныя і ідэалягічныя падзеяў апошніх тыдняў", - лічыць палітолян Павал Усаў.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

У Менску сёньня распачынаецца Мюнхенская канфэрэнцыя па бясьпецы, на якую прыехалі міністры замежных спраў некаторых краін. У ёй удзел прыме і Аляксандар Лукашэнка.
Плянуецца, што ў мерапрыемстве таксама возьмуць удзел прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў, прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісян і прэм’ер-міністар Малдовы Павел Філіп. Удзельнікамі дыскусіі стануць міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы і Славакіі, генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер, камісар ЭЗ па перамовах аб добрасуседзтве і пашырэньні Ёханэс Хан, генэральны сакратар НАТА па камунікацыях і бясьпецы Арнд Фрэйхер Фрэйтаг фон Ларынгховен, выканаўчы сакратар Арганізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў Ласіна Зэрбо.
Палітоляг і гісторык Павал Усаў лічыць, што правядзеньне канфэрэнцыі зьяўляецца, аднаго боку, спробай збалянсаваць палітычныя і ідэалягічныя выкрыўленьні, якія сфармаваліся пасьля некалькіх падзеяў на тэрыторыі Беларусі.
П. Усаў: Гэта і сынод РПЦ Маскоўскага патрыярхату, і сустрэча з Пуціным, словы Лукашэнкі пра тое, што Магілёў зьяўляецца расейскім горадам, актыўнасьць розных прарасейскіх арганізацыяў. З аднаго боку, Менск зьяўляецца пляцоўкай для выказваньняў Масквы, а з іншага намагаецца ўвесь час паказаць, што не адмаўляецца ад балянсу паміж Захадам і Ўсходам. Тым ня менш, гэтая канфэрэнцыя не зьяўляецца рэпрэзэнтатыўнай, бо на ёй ня ма высокіх дэлегацый. У ёй прымаюць удзел некаторыя прадстаўнікі постсавецкіх краін – Малдовы, Армэніі – гэта сатэліты Масквы. Але ня будзе іншых дзяржаў, у тым ліку краін Балтыі. Гэта спроба палітычнага асьвяжэньня іміджу Беларусі, як донара бясьпекі ў рэгіёне.
У далучаным гукавым файле камэнтар да ганебнага сьвяткаваньня ў Беларусі 100-годзьдзя ВЛКСМ і сустрэчы Лукашэнкі з БРСМ, а таксама да разьмяшчэньня сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Самарканд» у Беларусі.
Слухайце далучаны гукавы файл.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт