Logo Polskiego Radia
Print

Новая сакрэтная зброя Крамля

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.10.2018 18:12
Масква разьмяшчае непадалёк польскай мяжы новае ўзбраеньне, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Ракетна система ІскандерРакетна система ІскандерAleksey Toritsyn/ Wikimedia Commons/CC-BY-SA 3.0

Ідзецца пра найноўшыя расейскія сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы «Самарканд».

Інфармацыя пра тое, як працуюць гэтыя сыстэмы, якія іх цэлі, зьяўляецца абсалютна сакрэтнай, піша выданьне. Звычайна расейскае Міністэрства абароны хваліцца навінкамі ўзбраеньня, у дадзеным выпадку расейскі бок не паказаў нават здымкаў новых комплексаў.

Прэса выпадкова даведалася, што дадзеныя сыстэмы ўжо разьмешчаныя ў Беларусі ды Калінінградзе. МА Расеі абвясьціла тэндэр на правядзеньне мантажных прац па ўсталяваньні сыстэм сувязі. Устаноўчыя працы павінны завершыцца да лістапада будучага году.

Польскае выданьне піша, што комплексы РЭБ «Самарканд» лічацца аднымі з найлепшых сыстэм падобнага кляса ў сьвеце, яны глушаць усё, што выдзяляе выпраменьваньне ды хвалі – любыя сыстэмы сувязі, навігацыі ды радыёлякацыі.

Гэта сур’ёзная тэхніка, не нейкае пудзіла, піша выданьне, і зазначае, што дзякуючы гэтым комплексам Расея змагла б заблякаваць усю радыёэлектронную камунікацыю паміж часьцямі ды камандаваньнем верагоднага праціўніка. Цяпер, у мірны час сыстэмы будуць выкарыстоўвацца дзеля збору любой інфармацыі, што зможа ў будучыні паўплываць на вынік ваенных дзеяньняў. У Варшаве глядзяць зь непакоем на гэтыя дзеяньні Масквы, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт