Logo Polskiego Radia
Print

„Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.10.2018 14:10
  • Магілу прадзеда.mp3
Анджэй Дуда сустрэўся з удзельнікамі акцыі па добраўпарадкаваньні польскіх могілак ва Ўсходняй Эўропе.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнгаўзэр-Дуда сустрэліся з арганізатарамі й валянтэрамі акцыі „Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця”. Прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнгаўзэр-Дуда сустрэліся з арганізатарамі й валянтэрамі акцыі „Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця”. PAP/Paweł Supernak

„Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця”
Анджэй Дуда сустрэўся з удзельнікамі акцыі па добраўпарадкаваньні польскіх могілак ва Ўсходняй Эўропе.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнгаўзэр-Дуда сустрэліся ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з арганізатарамі й валянтэрамі акцыі „Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця”. Сустрэча зь кіраўніком польскай дзяржавы падкрэсьліла вялікае значэньне ініцыятывы, дзякуючы якой цягам апошніх 9 гадоў на былых усходніх землях даваеннай Польшчы ўдалося рэстаўраваць дзясяткі тысяч польскіх магілаў.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
На пачатку ўрачыстасьці Анджэй Дуда ўручыў Гражыне Арлоўскай-Сондэй (Grażyna Orłowska-Sondej) Крыж Афіцэрскі Ордэна адраджэньня Польшчы.
Старшыня Фонду „Студыя Ўсход” была ўзнагароджаная, між іншым, за арганізацыю акцыі, накіраванай на рэстаўрацыю польскіх могілак на гэтак званых Крэсах, то бок, былых усходніх землях даваеннай Польшчы.
Зьвяртаючыся да прысутных, Анджэй Дуда сказаў, што клопат пра польскія могілкі па-за межамі краіны мае цывілізацыйнае значэньне. „Гэта паказвае, наколькі мы цывілізаваныя”, - сказаў прэзыдэнт.
Анджэй Дуда: Паводле мяне, клопат пра могілкі мае дадатковае значэньне – цывілізацыйнае. Ён паказвае, наколькі мы цывілізаваны народ, ці мы памятаем пра нашых продкаў і з пашанай ставімся да іх сьмерці. З гэтага пункту гледжаньня ваша акцыя мае вялікае значэньне.
Прэзыдэнт дадаў, што могілкі на Крэсах - гэта часта адзіны сьлед польскай прысутнасьці на гэтых землях. Пры гэтай нагодзе Анджэй Дуда ўспомніў сваю сёлетнюю паездку на Валынь.
Анджэй Дуда: Я сёлета пабываў на Валыні, то бок, я пабываў у месцах, дзе засталіся выключна могілкі, нічога больш. Сярод палёў, бліжэй вёскі, у якой сёньня пражываюць адны ўкраінцы, знаходзяцца часткова рэстаўраваныя, магчыма Вамі, могілкі. На гэтых могілках знаходзяцца надмагільныя помнікі з польскімі прозьвішчамі.
Прэзыдэнт падзякаваў валянтэрам за іх працу. У сваю чаргу Фонду „Студыя Ўсход” ён пажадаў эфэктыўных інвэстыцый, дзякуючы сродкам, сабраным ад ахвяравальнікаў.
Анджэй Дуда: Спадзяюся, што вы атрымаеце таксама неабходную падтрымку з боку дзяржавы. Спадзяюся, што апрача ахвяраваньняў грамадзян і працы валянтэраў, таксама польская дзяржава акажа вам сваю падтрымку.
Старшыня Фонду „Студыя Ўсход” Гражына Арлоўска-Сондэй падкрэсьліла, што валянтэры вельмі ахвотна выязджаюць на працу на Крэсы.
Гражына Арлоўска-Сондэй: Кожны, хто пабываў там хоць раз, хоча вяртацца, паколькі ведае, у якім стане знаходзяцца тамтэйшыя польскія могілкі. Ведае, колькі працы трэба, каб прыбраць іх з гэтых кустоў. Вельмі часта нашы маладыя валянтэры падчас працы адкрываюць магілы сваіх продкаў.
Колькасьць удзельнікаў акцыі павялічваецца штогод. Адзін з валянтэраў Артур Сулкоўскі (Artur Sułkowski) пераконвае, што вынік працы добраахвотнікаў таксама кожны год лепшы.
Артур Сулкоўскі: Падчас мінулых вакацыяў ратаваць амаль 150 польскіх могілак на тэрыторыі Ўкраіны паехалі 1 300 валянтэраў. У будучым годзе мы плянуем адправіць 1,5 тысячы валянтэраў. Мы хацелі б добраўпарадкаваць 200 забытых польскіх могілак.
Сёлета акцыя „Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця” была арганізаваная дзевяты раз. У ейных рамках валянтэры, у асноўным вучні зь ніжнесылескіх школ, прыбіраюць і праводзяць інвэнтарызацыю забытых польскіх могілак ва Ўкраіне. Гэта найбуйнейшая такая акцыя ў Польшчы.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда й першая лэдзі Агата Карнгаўзэр-Дуда сустрэліся ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве з арганізатарамі й валянтэрамі акцыі „Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця”.

Сустрэча зь кіраўніком польскай дзяржавы падкрэсьліла вялікае значэньне ініцыятывы, дзякуючы якой цягам апошніх 9 гадоў на былых усходніх землях даваеннай Польшчы ўдалося рэстаўраваць дзясяткі тысяч польскіх магілаў.

На пачатку ўрачыстасьці Анджэй Дуда ўручыў Гражыне Арлоўскай-Сондэй (Grażyna Orłowska-Sondej) Крыж Афіцэрскі Ордэна адраджэньня Польшчы.

Старшыня Фонду „Студыя Ўсход” была ўзнагароджаная, між іншым, за арганізацыю акцыі, накіраванай на рэстаўрацыю польскіх могілак на гэтак званых Крэсах, то бок, былых усходніх землях даваеннай Польшчы.

Зьвяртаючыся да прысутных, Анджэй Дуда сказаў, што клопат пра польскія могілкі па-за межамі краіны мае цывілізацыйнае значэньне. „Гэта паказвае, наколькі мы цывілізаваныя”, - сказаў прэзыдэнт.

Анджэй Дуда: Паводле мяне, клопат пра могілкі мае дадатковае значэньне – цывілізацыйнае. Ён паказвае, наколькі мы цывілізаваны народ, ці мы памятаем пра нашых продкаў і з пашанай ставімся да іх сьмерці. З гэтага пункту гледжаньня ваша акцыя мае вялікае значэньне.

Прэзыдэнт дадаў, што могілкі на Крэсах - гэта часта адзіны сьлед польскай прысутнасьці на гэтых землях. Пры гэтай нагодзе Анджэй Дуда ўспомніў сваю сёлетнюю паездку на Валынь.

Анджэй Дуда: Я сёлета пабываў на Валыні, то бок, я пабываў у месцах, дзе засталіся выключна могілкі, нічога больш. Сярод палёў, бліжэй вёскі, у якой сёньня пражываюць адны ўкраінцы, знаходзяцца часткова рэстаўраваныя, магчыма Вамі, могілкі. На гэтых могілках знаходзяцца надмагільныя помнікі з польскімі прозьвішчамі.

Прэзыдэнт падзякаваў валянтэрам за іх працу. У сваю чаргу Фонду „Студыя Ўсход” ён пажадаў эфэктыўных інвэстыцый, дзякуючы сродкам, сабраным ад ахвяравальнікаў.

Анджэй Дуда: Спадзяюся, што вы атрымаеце таксама неабходную падтрымку з боку дзяржавы. Спадзяюся, што апрача ахвяраваньняў грамадзян і працы валянтэраў, таксама польская дзяржава акажа вам сваю падтрымку.

Старшыня Фонду „Студыя Ўсход” Гражына Арлоўска-Сондэй падкрэсьліла, што валянтэры вельмі ахвотна выязджаюць на працу на Крэсы.

Гражына Арлоўска-Сондэй: Кожны, хто пабываў там хоць раз, хоча вяртацца, паколькі ведае, у якім стане знаходзяцца тамтэйшыя польскія могілкі. Ведае, колькі працы трэба, каб прыбраць іх з гэтых кустоў. Вельмі часта нашы маладыя валянтэры падчас працы адкрываюць магілы сваіх продкаў.

Колькасьць удзельнікаў акцыі павялічваецца штогод. Адзін з валянтэраў Артур Сулкоўскі (Artur Sułkowski) пераконвае, што вынік працы добраахвотнікаў таксама кожны год лепшы.

Артур Сулкоўскі: Падчас мінулых вакацыяў ратаваць амаль 150 польскіх могілак на тэрыторыі Ўкраіны паехалі 1 300 валянтэраў. У будучым годзе мы плянуем адправіць 1,5 тысячы валянтэраў. Мы хацелі б добраўпарадкаваць 200 забытых польскіх могілак.

Сёлета акцыя „Магілу прадзеда выратуй ад забыцьця” была арганізаваная дзевяты раз. У ейных рамках валянтэры, у асноўным вучні зь ніжнесылескіх школ, прыбіраюць і праводзяць інвэнтарызацыю забытых польскіх могілак ва Ўкраіне. Гэта найбуйнейшая такая акцыя ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт