Logo Polskiego Radia
Print

Іншаземцы скардзяцца на працэдуры атрыманьня віду на жыхарства ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2018 14:44
У 2018 годзе ўстанова прыняла больш за 56 тысяч заяў на від на жыхарства.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Gazeta Wyborcza
Хаос, бясконцыя працэдуры і бессэнсоўная бюракратыя – так іншаземцы скардзяцца на працэдуры атрыманьня віду на жыхарства ў Ваяводзкім аддзеле па справах іншаземцаў. Сытуацыю выкарыстоўваюць паўнамоцныя асобы, якія абяцаюць хуткую дапамогу.
Яшчэ некалькі гадоў таму раніцай перад сядзібай аддзелу выстройваліся велізарныя чэргі. А некаторыя асобы кожны дзень займалі чэргі і прадавалі месца. Гэтую практыку павінна была спыніць інтэрнэт-рэгістрацыя. Аднак, іншаземцы скардзяцца, што сыстэма працуе вельмі кепска, у выніку няма кантакту з асобай, якая вядзе справу, віды на жыхарства іншаземцы чакаюць нават больш за год. Часта здараюцца выпадкі, што ад іх некалькі разоў патрабуюць прынесьці тыя ж самыя дакумэнты.
Прэс-сакратар мазавецкага ваяводы Эва Філіповіч напісала ў рэдакцыю газэты, што «ўстанова па справах іншаземцаў робіць усё магчымае, каб рашэньні выдаваліся як мага хутчэй». Прэс-сакратар напісала, што ў будучым годзе будуць створаныя новыя акенцы для прыёму дакумэнтаў. «З месяца на месяц мы заўважаем вялікі рост колькасьці заяваў», – піша Эва Філіповіч. Толькі ў 2018 годзе ўстанова прыняла больш за 51 тысячу заяў на часовы від на жыхарства і больш за 5 тысяч заяваў на сталы від на жыхарства.
«Сыстэма зьяўляецца неэфэктыўнай. Тут неабходныя канкрэтныя зьмены і, перш за ўсё, значныя фінансавыя сродкі. Працаўнікоў у аддзеле замала. Тое, што там адбываецца сёньня, нязгодна з адміністрацыйнымі працэдурамі. Працэс доўжыцца вельмі доўга», – гаворыць юрыст Хэльсінскага фонду па правах чалавека Даніэль Вітко.

Gazeta Wyborcza: Хаос, бясконцыя працэдуры і бессэнсоўная бюракратыя – так іншаземцы скардзяцца на працэдуры атрыманьня віду на жыхарства ў Ваяводзкім аддзеле па справах іншаземцаў. Сытуацыю выкарыстоўваюць паўнамоцныя асобы, якія абяцаюць хуткую дапамогу.

Яшчэ некалькі гадоў таму раніцай перад сядзібай аддзелу выстройваліся велізарныя чэргі. А некаторыя асобы кожны дзень займалі чэргі і прадавалі месца. Гэтую практыку павінна была спыніць інтэрнэт-рэгістрацыя. Аднак, іншаземцы скардзяцца, што сыстэма працуе вельмі кепска, у выніку няма кантакту з асобай, якая вядзе справу, віды на жыхарства іншаземцы чакаюць нават больш за год. Часта здараюцца выпадкі, што ад іх некалькі разоў патрабуюць прынесьці тыя ж самыя дакумэнты.

Прэс-сакратар мазавецкага ваяводы Эва Філіповіч напісала ў рэдакцыю газэты, што «ўстанова па справах іншаземцаў робіць усё магчымае, каб рашэньні выдаваліся як мага хутчэй». Прэс-сакратар напісала, што ў будучым годзе будуць створаныя новыя акенцы для прыёму дакумэнтаў. «З месяца на месяц мы заўважаем вялікі рост колькасьці заяваў», – піша Эва Філіповіч. Толькі ў 2018 годзе ўстанова прыняла больш за 51 тысячу заяў на часовы від на жыхарства і больш за 5 тысяч заяваў на сталы від на жыхарства.

«Сыстэма зьяўляецца неэфэктыўнай. Тут неабходныя канкрэтныя зьмены і, перш за ўсё, значныя фінансавыя сродкі. Працаўнікоў у аддзеле замала. Тое, што там адбываецца сёньня, нязгодна з адміністрацыйнымі працэдурамі. Працэс доўжыцца вельмі доўга», – гаворыць юрыст Хэльсінскага фонду па правах чалавека Даніэль Вітко.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт