Logo Polskiego Radia
Print

Польскія заробкі адстаюць ад эўрапейскіх

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.11.2018 14:48
Трэба пакаленьне, каб аплата за працу ў Польшчы паднялася да сярэднеэўрапейскага ўзроўню.
Image: jojooff/pixabay.com/CC0 Creative Commons

Тэму асьвятляе піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Сёньня найвышэйшы сярэдні заробак у Эўразьвязе ў трох краінах: Люксэмбургу, Даніі ды Галяндыі. Тут сярэдняя месячная аплата складае адпаведна 4650, 4530 і 4160 эўра.

У Польшчы сярэдні заробак складае 982 эўра. Пры гэтым дынаміка заробкаў у Польшчы вышэйшая чым у багатых заходніх краінах ЭЗ. Калі ў Люксэмбургу за апошнія 4 гады заробкі вырасьлі на 1,5%, у Польшчы рост склаў 4,53%.

Пры такой дынаміцы праз 4 гады палякі дагоняць па ўзроўню заробкаў Партугалію, дзе сярэдняя месячная аплата складае 1440 эўра. Праз яшчэ два гады Грэцыю, дзе сярэдні заробак складае цяпер 1675 эўра.

Што тычыцца больш багатых краін, тут палякам давядзецца нашмат больш пачакаць і прыкласьці намаганьняў. Пры ўмове, што ў Польшчы захаваюцца пазытыўныя тэмпы эканамічнага росту, на тое, каб дагнаць Гішпанію (2200 эўра сярэдні заробак) спатрэбіцца 19 год, Італію (2550 эўра) – 23 гады, а Нямеччыну (3900 эўра) усе 59 год.

Што азначае, што Польшчы спатрэбіцца цэлае пакаленьне, каб польскія заробкі выйшлі на сярэднеэўрапейскі ўзровень, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт