Logo Polskiego Radia
Print

Масква актывізуе АДКБ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.11.2018 15:55
  • Масква актывізуе АДКБ.mp3
У Астане адбылася сустрэча прадстаўнікоў краін удзельніц АДКБ.
Сьцяг АДКБСьцяг АДКБPhoto: www.en.wikipedia.org

На днях у Астане прайшоў саміт АДКБ. За гэтым скаротам хаваецца адзіная вайсковая інтэграцыйная структура на постсавецкай прасторы -Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Апошні саміт паказаў, што Масква спрабуе актывізаваць выкарыстаньне дадзенага інструмэнта. Гэтым разам Крэмль скіраваў яго супраць Армэніі.

У Астане сабраліся прадстаўнікі краін удзельніц АДКБ – Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі ды Таджыкістана. Арганізацыя прыняла рашэньне аб афармленьні статуса назіральніка ды партнэра. Гэты крок заплянаваны, каб прадэманстраваць мірны пасыл арганізацыі, ейнае жаданьне стварыць пас добрасуседзтва.

Аднак пакуль гэтае рашэньне выклікала напружанасьць у адносінах паміж Баку ды Ерэванам. Азэрбайджан заявіў, што гатовы разгледзець пытаньне свайго ўдзелу ў АДКБ. Армэнія зазначыла, што будзе накладаць вета на гэтае рашэньне.

Таксама Армэнія рызыкуе застацца без пасады старшыні АДКБ. Ерэван адклікаў папярэдняга старшыню, але новага не прызначылі. На ягонае месца рыхтуюць прадстаўніка Беларусі.

Мы папрасілі пракамэнтаваць апошні саміт АДКБ палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт