Logo Polskiego Radia
Print

Эмігранты – гэта рэальны ўрон польскаму ВУП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2018 13:22
Больш за 2,5 мільёна эмігрантаў - гэта для польскага ВУП страты ў памеры 131 мільярда злотых.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Эмігранты – гэта рэальны ўрон польскаму ВУП
Больш за 2,5 мільёна эмігрантаў - гэта для польскага ВУП страты ў памеры 131 мільярда злотых.
У мінулым годзе да больш чым 2,5 млн, то бок на 25 тысяч, вырасла колькасьць палякаў, якія пражываюць за мяжой звыш трох месяцаў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. Яшчэ ніколі на эміграцыі не знаходзілася настолькі шмат грамадзянаў Польшчы. Але ўжо таксама вядома, што колькасьць тых, хто вяртаецца з эміграцыі, перавышае колькасьць тых, хто выяжджае за мяжу, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Тым ня менш, паводле меркаваньня экспэртаў, эміграцыя палякаў надалей утрымліваецца на высокім узроўні й прычыняецца да сур’ёзных стратаў, між іншым, таму, што на польскім рынку працы не хапае працаўнікоў.
У 2017 годзе ВУП, які выпадае на аднаго жыхара Польшчы, склаў амаль 51 тысячу 600 злотых (больш за 11 тысяч 944 эўра). Гэта азначае, што больш за 2,5 мільёна грамадзянаў, якія адсутнічаюць у краіне, гэта для польскага ВУП страта ў памеры 131 мільярда злотых (больш за 30 мільёнаў 324 эўра).
Калі адняць ад гэтай сумы больш за 16 мільярдаў злотых (больш за 3 мільярды 773 мільёны эўра), якія эмігранты перадаюць у краіну, то атрымаем страты ВУП на ўзроўні 115 мільярдаў злотых (больш за 26 мільярдаў 620 мільёнаў эўра).
„Сапраўдныя страты ВУП не настолькі вялікія, паколькі ня ўсе эмігранты знайшлі б працу ў Польшчы. Тым ня менш, яны складаюць як мінімум палову гэтай сумы”, - кажа ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” Віктар Вайцехоўскі (Wiktor Wojciechowski) з Варшаўскай школы эканомікі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт