Logo Polskiego Radia
Print

Палякі хочуць быць у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.11.2018 14:36
Большасьць палякаў прагаласавала б за тым, каб застацца ў ЭЗ.
Photo: pixabay.comPhoto: pixabay.com

Вынікі апошніх сацыапытаньняў камэнтуе штодзёнка «Rzeczpospolita».

Калі б у Польшчы адбыўся рэфэрэндум па пытаньні выхаду Польшчы з ЭЗ, ці Вы ўзялі б удзел і як бы Вы галасавалі? Такія пытаньні задалі сацыёлягі палякам. 90% задэкляравала свой удзел, 84% заявіла, што галасавалі б за тым, каб Польшча засталася ў ЭЗ.

Выхад Польшчы з Супольнасьці падтрымліваюць толькі 8% палякаў. За чалецтва ў ЭЗ выступае электарат кіроўнай партыі. Менавіта гэта ўплывае на тое, што польскі ўрад выступае з заявамі, што няма плянаў па выхаду Польшчы з Эўразьвязу. У сваю чаргу апазыцыя ўвесь час абвінавачвае ўрад у тым, што імкнецца да выхаду з ЭЗ.

Дыскусія пра польскую прысутнасьць у Эўропе актывізуецца перад травеньскімі выбарамі ў Эўрапарлямэнт, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт