Logo Polskiego Radia
Print

Палякі дапамагаюць беларускім псыханэўралягічным інтэрнатам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.11.2018 16:56
  • польска-беларускае супрацоўніцтва падчас рэалізацыі сацыяльных праектаў.mp3
Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця стала галоўным партнэрам сацыяльнага праекту накіраванага на дапамогу Беларусі.
Ганчарная майстэрня ў адным зь інтэрнатаў
Ганчарная майстэрня ў адным зь інтэрнатаў tarelkamarket.org

Палякі дапамагаюць беларускім псыханэўралягічным інтэрнатам
Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця зьяўляецца адным з партнэрам сацыяльнага праекту, які рэалізуецца ў беларускіх дамах-інтэрнтах для людзей зь асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця.
У праект, які фінансуецца Міністэрства замежных спраў Польшчы, а менавіта праграмай Польская дапамога, уцягнутыя тры інтэрнаты зь Сьвіра, Стоўбцаў і зь Пухавічаў.
Дзякуючы супрацы паміж Польскім МЗС, няўрадавымі арганізацыямі ды адміністрацыяй дамоў-інтэрнатаў, былі створаныя тры ганчарныя майстэрні. Ганчарная рамяство стала часткай тэрапіі, якую праходзяць утрыманцы беларускіх інтэрнатаў.
Менавіта Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця стала галоўным партнэрам сацыяльнага праекту накіраванага на дапамогу Беларусі.
Каардынатарам праекту «Кераміка з сацыяльнага клястэра на Беларусі» зь боку Вамбжэўскай асацыяцыі зьяўляецца Кшыштаф Фабішэўскі.
Кшыштаф Фабішэўскі: Усё распачалося дзякуючы Фонду палітыкі разьвіцьця. У 2012 годзе мы вышлі на сувязь зь імі і распачалі доўгатэрміновае супрацоўніцтва, эфэктам якога стала заяўка на грант у праграму Польская дапамога. Тады нам удалося ўпершыню здабыць грант. Тады мы пачалі рэалізоўваць праект у доме-інтэрнаце ў Сьвіры.
На самой справе мы распачалі гэтую працу ад нуля. Тыя ўмовы, якія мы сустрэлі там, напэўна не адпавядалі нават мінімальным вымаганьнямі неабходным для тэрапіі.
Вымушаны сказаць, што пасьля ўсіх гэтых гадоў супрацы, сытуацыя там абсалютна зьмянілася. Нашыя праекты дасягнулі красамоўнага посьпеху.
Дзякуючы ім у трох беларускіх псыханэўралягічных дамах інтэрнатах тэрапэўтычныя асяродкі. Утрыманцы дамоў атрымліваюць там пасьпяховую рэабілітацыю.
Трэба падкрэсьліць, што вельмі важнае таксама зацікаўленасьць зь беларускага боку, зь боку адміністрацыі дамоў-інтэрнатаў. Бяз іх жаданьня супрацы, гэта ўсё было бы немагчымае.
Апроч гэтага, дзякуючы нашым праектам, інтэрнаты атрымалі большае фінансаваньне і з боку беларускіх уладаў, што без сумневу таксама зьяўляецца важным пазытыўным вынікам.
У прыватнасьці, у меру рэалізацыі праектаў інтэрнаты атрымалі дадатковыя грошы, на сталае працаўладкаваньне тэрапэўтаў. Дагэтуль іх там наогул ня было!
Аднак цяпер, у многіх інтэрнатах мы знаходзім спэцыялістаў, якія займаюцца выключна тэрапіяй. Галоўнае іх заданьне рэабілітацыя цераз творчыя заняткі.
Абапіраючыся на надзвычай пазытыўныя вынікі дзейнасьці праекту Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця і надалей зьбіраецца рэалізоўваць праекты ў Беларусі. Працягвае Кшыштаф Фабішэўскі.
Кшыштаф Фабішэўскі: Сёлета пры падтрымцы Польскай Амбасады ў Беларусі нашая асацыяцыя наведала чарговы дом-інтэрнат ў Чэрвені. Яны таксама зацікаўленыя каапэрацыяй з намі.
Павінен сказаць, што ў параўнаньні з тым, як такія асяродкі выглядалі некалькі гадоў таму, адбыліся значныя пазытыўныя зьмены. Мы сустрэліся зь кіраўніцтвам гэта інтэрнату, даведаліся пра іх патрэбы.
У нашай Асацыяцыі ёсьць агульнае разуменьне таго, што трэба пашыраць досьвед керамічнага праекту на іншыя ўстановы ў Беларусі, бо гэты сацыяльны клястар дзейнічае вельмі добра. Мы ведаем, што такая патрэба ёсьць. Зараза пануе вельмі добрая атмасфэра, каб пашыраць гэты досьвед.
Кшыштаф Фабішэўскі падкрэсьлівае надзвычай важную ролю мясцовага актыву падчас рэалізацыі польскіх сацыяльных праектаў у Беларусі.
Кшыштаф Фабішэўскі: Вядома, былі пэўныя клопаты, таксама і зь чалавечым матэрыялам. Мне падаецца, што так адбываецца ў любым грамадзтве. Знаходзяцца адзінкі, на якіх мы абапіраемся, дзякуючы іх заангажаваньню, гэтыя праекты становяцца магчымымі.
Аднак варта сказаць, што ўсё ж такія пэўная частка дагэтуль не пераканалася ў пазытыўных выніках нашай супрацы. Усё адно мы пазнаёміліся зь людзьмі, якія вельмі занурыліся ў польскія сацыяльныя праекты ў Беларусі і агулам дабрачынную дзейнасьць. Яны эфэктыўна, а нават эфэктна з намі супрацоўнічаюць. Мне падаецца, што нават у Польшчы сытуацыя выглядае падобна.
Апошнім часам адбываюцца зьмены ў лепшы бок, асабліва гэта тычыцца моладзі. Маладыя людзі актыўна супрацоўнічаюць зь намі ў розных накірунках.
Пра польска-беларускае супрацоўніцтва падчас рэалізацыі сацыяльных праектаў распавёў Кшыштаф Фабішэўскі каардынатар Вамбжэўскай асацыяцыі дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця.
Эдуард Жолуд

Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця зьяўляецца адным з партнэрам сацыяльнага праекту, які рэалізуецца ў беларускіх дамах-інтэрнтах для людзей зь асаблівасьцямі псыхічнага разьвіцьця.

У праект, які фінансуецца Міністэрства замежных спраў Польшчы, а менавіта праграмай Польская дапамога, уцягнутыя тры інтэрнаты зь Сьвіра, Стоўбцаў і зь Пухавічаў.

Дзякуючы супрацы паміж Польскім МЗС, няўрадавымі арганізацыямі ды адміністрацыяй дамоў-інтэрнатаў, былі створаныя тры ганчарныя майстэрні. Ганчарная рамяство стала часткай тэрапіі, якую праходзяць утрыманцы беларускіх інтэрнатаў.

Менавіта Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця стала галоўным партнэрам сацыяльнага праекту накіраванага на дапамогу Беларусі.

Каардынатарам праекту «Кераміка з сацыяльнага клястэра на Беларусі» зь боку Вамбжэўскай асацыяцыі зьяўляецца Кшыштаф Фабішэўскі.

Кшыштаф Фабішэўскі: Усё распачалося дзякуючы Фонду палітыкі разьвіцьця. У 2012 годзе мы вышлі на сувязь зь імі і распачалі доўгатэрміновае супрацоўніцтва, эфэктам якога стала заяўка на грант у праграму Польская дапамога. Тады нам удалося ўпершыню здабыць грант. Тады мы пачалі рэалізоўваць праект у доме-інтэрнаце ў Сьвіры.

На самой справе мы распачалі гэтую працу ад нуля. Тыя ўмовы, якія мы сустрэлі там, напэўна не адпавядалі нават мінімальным вымаганьнямі неабходным для тэрапіі.

Вымушаны сказаць, што пасьля ўсіх гэтых гадоў супрацы, сытуацыя там абсалютна зьмянілася. Нашыя праекты дасягнулі красамоўнага посьпеху.

Дзякуючы ім у трох беларускіх псыханэўралягічных дамах інтэрнатах тэрапэўтычныя асяродкі. Утрыманцы дамоў атрымліваюць там пасьпяховую рэабілітацыю. Трэба падкрэсьліць, што вельмі важнае таксама зацікаўленасьць зь беларускага боку, зь боку адміністрацыі дамоў-інтэрнатаў. Бяз іх жаданьня супрацы, гэта ўсё было бы немагчымае.

Апроч гэтага, дзякуючы нашым праектам, інтэрнаты атрымалі большае фінансаваньне і з боку беларускіх уладаў, што без сумневу таксама зьяўляецца важным пазытыўным вынікам.

У прыватнасьці, у меру рэалізацыі праектаў інтэрнаты атрымалі дадатковыя грошы, на сталае працаўладкаваньне тэрапэўтаў. Дагэтуль іх там наогул ня было!

Аднак цяпер, у многіх інтэрнатах мы знаходзім спэцыялістаў, якія займаюцца выключна тэрапіяй. Галоўнае іх заданьне рэабілітацыя цераз творчыя заняткі.

Абапіраючыся на надзвычай пазытыўныя вынікі дзейнасьці праекту Вамбжэўская асацыяцыя дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця і надалей зьбіраецца рэалізоўваць праекты ў Беларусі.

Кшыштаф Фабішэўскі: Сёлета пры падтрымцы Польскай Амбасады ў Беларусі нашая асацыяцыя наведала чарговы дом-інтэрнат ў Чэрвені. Яны таксама зацікаўленыя каапэрацыяй з намі.

Павінен сказаць, што ў параўнаньні з тым, як такія асяродкі выглядалі некалькі гадоў таму, адбыліся значныя пазытыўныя зьмены. Мы сустрэліся зь кіраўніцтвам гэта інтэрнату, даведаліся пра іх патрэбы.

У нашай Асацыяцыі ёсьць агульнае разуменьне таго, што трэба пашыраць досьвед керамічнага праекту на іншыя ўстановы ў Беларусі, бо гэты сацыяльны клястар дзейнічае вельмі добра. Мы ведаем, што такая патрэба ёсьць. Зараза пануе вельмі добрая атмасфэра, каб пашыраць гэты досьвед.

Актывіст падкрэсьлівае надзвычай важную ролю мясцовага актыву падчас рэалізацыі польскіх сацыяльных праектаў у Беларусі.

Кшыштаф Фабішэўскі: Вядома, былі пэўныя клопаты, таксама і зь чалавечым матэрыялам. Мне падаецца, што так адбываецца ў любым грамадзтве. Знаходзяцца адзінкі, на якіх мы абапіраемся, дзякуючы іх заангажаваньню, гэтыя праекты становяцца магчымымі.

Аднак варта сказаць, што ўсё ж такія пэўная частка дагэтуль не пераканалася ў пазытыўных выніках нашай супрацы. Усё адно мы пазнаёміліся зь людзьмі, якія вельмі занурыліся ў польскія сацыяльныя праекты ў Беларусі і агулам дабрачынную дзейнасьць. Яны эфэктыўна, а нават эфэктна з намі супрацоўнічаюць. Мне падаецца, што нават у Польшчы сытуацыя выглядае падобна.

Апошнім часам адбываюцца зьмены ў лепшы бок, асабліва гэта тычыцца моладзі. Маладыя людзі актыўна супрацоўнічаюць зь намі ў розных накірунках.

Пра польска-беларускае супрацоўніцтва падчас рэалізацыі сацыяльных праектаў распавёў Кшыштаф Фабішэўскі каардынатар Вамбжэўскай асацыяцыі дапамогі дзецям зь асаблівасьцямі разьвіцьця.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт